Эмінэм
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Эмінэм | |
|---|---|
| Поўнае імя | Маршал Брус Мэтэрс III |
| Дата нараджэньня | 17 кастрычніка 1972 (37 гадоў) |
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | {{{Дата_сьмерці}}} |
| Месца сьмерці | {{{мейсца_сьмерці}}} |
| Гады | 1996 - зараз |
| Краіна | |
| Нацыянальнасьць | {{{Нацыянальнасьць}}} |
| Прафэсіі | сьпявак актор прадусар |
| Інструмэнты | |
| Жанры | рэп |
| Псэўданімы | Eminem, Slim Shady, Marshall Mathers |
| Гурты | D12 |
| Супрацоўніцтва | |
| Лэйблы | Bassmint Mashin' Duck Web Aftermath Interscope Shady |
| www.eminem.com | |
Ма́ршал Бру́с Мэ́тэрс III (па-ангельску: Marshall Bruce Mathers III, больш вядомы пад сваімі сцэнічнымі псэўданімамі Eminem і Slim Shady; нарадзіўся 17 кастрычніка 1972) — амэрыканскі рэп-выканаўца, уладальнік прэмій «Оскар» і «Грэмі». Выхадзец Дэтройта, штат Мічыган. Па ўсім сьвеце прададзена звыш сямідзесяці мільёнаў яго альбомаў, што робіць Эмінэма адным з найболей прадаваных музыкаў пачатку 2000-ых і адным з самых лепшых рэпераў за ўсе часы. Вынайшоў Эмінэма рэпер і прадусар Dr. Dre. Пазьней Эмінэм падпісаў кантракт зь яго гуказапісвальным лэйблам Aftermath Entertainment.
Нобэлеўскі ляўрэат Шымус Хіні ўзнагародзіў Маршала за яго «вэрбальную энэргію» і за яго паэзію ды лірыку што выклікае вялікую цікавасьць у народзе. Эмінэм мае благую рэпутацыю і вакол яго лірыкі адбываецца мноства спрэчак. Нягледзячы на посьпех яго нашумелага альбома The Marshall Mathers LP і чатыры намінацыі на Грэмі, такія крытыкі, як GLAAD абвінавацілі яго лірыку ў гамафобіі ды нянавісьці да жаночага пола, у той час, калі іншыя сьцьвярджалі, што гэта прома-гвалт. У 2002 годзе ён зьняўся ў паўаўтабіяграфічным фільме «8 міля».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Эмінэм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)
- Эмінэм на IMDb (анг.)
- фан-сайт Эмінэма (рас.)