Энрыке Іларыю
| Энрыке Іларыю | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 21 кастрычніка 1975 Сан-Пэдру-да-Кова, Партугалія |
|
| Рост | 189 | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Чэлсі | |
| Нумар | 40 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1994—1995 1995—1996 1996—2004 1998—1999 2001—2002 2003 2003—2004 2004—2006 2006— |
Навал дэ Маё Акадэміка Каімбра Порту → Эштрэла Амадора (арэнда) → Варзім (арэнда) → Акадэміка Каімбра (арэнда) → Насыянал (арэнда) Насыянал Чэлсі |
27 (0) 33 (2) 40 (0) 27 (0) 24 (0) 10 (0) 19 (0) 40 (0) 18 (0) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2010 | Партугалія | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Энрыке Іларыю (поўнае імя Энрыке Іларыю Мэйрэлеш Алвэш Сампаю; па-партугальску: Henrique Hilario Meireles Alves Sampaio) — партугальскі брамнік, гуляе за клюб Ангельскай Прэм’ер-Лігі лёнданскі «Чэлсі».
Біяграфія [рэдагаваць]
Ён далучыўся да «Чэлсі» ў ліпені 2006 году, пяройдучы з партугальскага «Насыяналу», пры ранейшым трэнэры «Чэлсі» Жазэ Маўрынью, да таго ён гуляў за «Порту», зь якім у той жа самы час працаваў Маўрынью, які выдатна ведаў Іларыю. Менавіта па патрабаваньні Маўрынью, якому быў патрэбны надзейны запасны брамнік у камандзе, і быў набыты Іларыю, каб быць трэцім брамнікам для «Чэлсі», пасьля Пэтра Чэха і Карла Кудычыні.
Ён зьявіўся на замене ў матчы супраць «Рэдынгу» 14 кастрычніка 2006 году, бо Чэх і Кудычыні былі траўмаваныя. Яго дэбют у асноўным складзе «Чэлсі» адбыўся ў матчы на «Стэмфард Брыдж» 18 кастрычніка 2006 году супраць «Барсэлёны» ў матчы Лігі Чэмпіёнаў. Іларыю згуляў у сэзоне 2006—2007 18 матчаў, паказаў у іх добры ўзровень майстэрства, але гэта не дапамагло яму замацавацца ў аснове пасьля вяртаньня ў лад П. Чэха (у лютым 2007) і Кудычыні, ён ізноў сеў на лаву запасных. У сэзоне 2007—2008 зрэдку выходзіў на поле (галоўным чынам пасьля траўмаў асноўных брамнікаў), у цэлым нядрэнна гуляў.
Дасягненьні [рэдагаваць]
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2006
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2007
|
|
|---|
|
1 Чэх · 2 Іванавіч · 3 Э. Коўл · 4 Давыд Луіс · 6 Рамэў · 7 Рамірэс · 8 Лэмпард · 9 Торэс · 10 Мата · 11 Оскар · 12 Мікел · 12 Мойзэс · 15 Малюда · 17 Азар · 19 Фэрэйра · 21 Марын · 22 Тэрнбул · 23 Старыдж · 24 Кэгіл · 26 Тэры · 27 Асьпілікуэта · 34 Бэртранд · 35 Піязон · 40 Іларыю · Трэнэр: Ды Матэо |
| Гэта — накід артыкула пра футбаліста. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |