Энтані Бэрджэс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Энтані Бэрджэс | |
| Anthony Burgess | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | John Anthony Burgess Wilson |
| Псэўданімы | Anthony Burgess, John Burgess Wilson, Joseph Kell |
| Нарадзіўся | 25 лютага 1917, Манчэстэр |
| Памёр | 22 лістапада 1993, Лёндан |
| Грамадзянства | Вялікабрытанія |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, кампазытар, літаратуразнавец, лінгвіст |
| Значныя творы | раман «Мэханічны апэльсін» |
Энтані Бэрджэс (па-ангельску: Anthony Burgess; поўнае імя — Джон Энтані Бэрджэс Ўілсан, па-ангельску: John Anthony Burgess Wilson, вядомы таксама як Джозэф Кел; 25 лютага 1917, Манчэстэр — 22 лістапада 1993, Лёндан) — ангельскі пісьменьнік, літаратуразнавец і кампазытар. Займаўся літаратурнымі дасьледаваньнямі, асабліва творчасьці Шэксьпіра і Джойса, складаньнем музыкі (сымфоніі, балет і опэра), літаратурнымі перакладамі і журналістыкай. Аўтар знакамітага рамана-антыўтопіі «Мэханічны апэльсін» (1962). У 2008 годзе газэта «Таймз» размясьціла Бэрджэса на 17-м месцы ў сваім сьпісе 50 найлепшых пасьляваенных брытанскіх пісьменьнікаў.[1]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ The Times' 50 greatest British writers since 1945 List of Bests Праверана 24 траўня 2012 г.