Энцыкляпэдыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Энцыкляпэдыя (па-грэцку: ἐγκύκλιος παιδεία, enkyklios paideia — кола для вывучэньня) — паняцьце «энцыкляпэдыя» зараз выкарыстоўваецца для працы ўсялякага аб’ёму, дзе ёсьць адзін ці болей артыкулаў, звычайна ў альфабэтным парадку, па ўсіх галінах ведаў, альбо па ўсіх аспэктах іншага кшталту. У адрозьненьні ад слоўніка, альбо даведніка, энцыкляпэдыя зьмяшчае інфармацыю, якую могуць чытаць і неспэцыялісты.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Сучасная энцыкляпэдыя ўзрасла з працаў, якія значна адрозьніваліся ад таго, што зараз завецца энцыкляпэдыяй, і яна прайшла праз мноства мадыфікацыяў.
[рэдагаваць] Раньнія распрацоўкі
Грэцкі навуковец Платон распрацаваў першую энцыкляпэдычную працу (к. 370 ДХ), куды ён запісваў свае па-майстэрску выкананыя лекцыі па натуральнай гісторыі, матэматыцы і філязофіі. Грэкі верылі, што ўніфікацыя і выкарыстаньне ведаў з паляпшэньнем мысьленьня, былі першымі мэтамі адукацыі. У адрозьненьні ад грэцкай, «Cato Praecepta ad filium» (к. 183 ДХ) адбівае тыпова рымскі прагматызм і была задуманая і распрацаваная для пашырэньня здольнасьцяў і ведаў у практычных галінах.
Раньнімі сапраўды энцыкляпэдычнымі працамі сталі творы Плінія Старшага, зь яго велізарнай «Historia naturalis» (77 ПХ), што ўяўляе сабой пасьлядоўную анталёгію з тэмамі прысьвечанымі батаніцы, мэталургіі і касмаграфіі.
Манумэнтальная кампіляцыя, надзвычай цяжка распрацаваны клясыфікацыйна каркас, панаваў ад антычных часоў да вынаходжаньня больш рухомых формаў у ХV стагодзьдзі. Гэтыя працы былі напісаны па-лацінску і прызначаліся для абмежаванай публіцы. Іх дыяпазон розьніўся ад Маркуса Тэрэтыўса Варро зь яго «Disciplinarium libri IX» (к.50 ДХ) да працаў Баэцыя і Ісыдора з Сывіллы. Кульмінацыяй стала «Speculum majus» Вінсэнта Б’еваіса, скончаная ў 1244 року. Гэта велізарны збор укладаньняў, пакінутых сьвету ад энцыкляпэдыяў, за мноства сотняў рокаў. «Li livres dou tresor» Брунэтто Лаціні (к. 1266), тым ня менш, уяўляе значны крок, бо яна напісаная па-француску і была арыентаваная на італійскі вышэйшы пласт. Гэта было выключна ўдалым праектам, з пункту гледжаньня фінансавай спрыяльнасьці і наступнае выданьне было створанае ў 1530 року.
[рэдагаваць] XVI—XVIII стст.
У сярэдзіне XVI стагодзьдзя стаў папулярным энцыкляпэдычны слоўнік, адрэдагаваны Карлам Эцьенам (1504—1564), што даводзіла, што чытачы аддавалі перавагу альфабэтнаму парадку. Калі б ня дзейнасьць нямецкага пісьменьніка Паўля Скаліха, магчыма, што паняцьце «энцыкляпэдыя» ніколі б не ўсталявалася цьвёрда. «Encyclopaedia, seu Orbis disciplinarum» («Энцыкляпэдыя, альбо веды пра Сьвет», 1559) вяртае гэтае паняцьце да вядомасьці і ўжываньня. Сярод даведнікаў XVII ст., што былі ўжо даволі роднаснымі да сучасных энцыкляпэдыяў, зьяўляецца «Le Grand Dictionnaire historique» («Вялікі гістарычны Слоўнік», 1674) Луіса Марэры, які прайшоў праз 20 выданьняў. Гэтая энцыкляпэдыя больш дапасаваная да грамадзкіх патрэбаў, чым яе папярэднікі, улучае ў сябе геаграфічныя і біяграфічныя зьвесткі, якія разьмешчаныя ў альфабэтным парадку і напісаныя зразумелым тэкстам. Іншыя энцыкляпэдысты ў Англіі, Нямеччыне і ў іншых краінах, бралі энцыкляпэдыю Марэры як ўзор. Джон Харрыс (1666—1719), стварыў першую параўнальную працу на ангельскай мове. Яго «Lexicon Technicum» («Тэхнічны Лексікон»), альбо «Universal English Dictionary of Arts and Sciences» («Унівэрсальны Ангельскі Слоўнік па Мастацтвах і Навуках») (1704), улучаў дадзеныя біяграфіі і зьніжаў лексікаграфічны элемэнт, але трымаў пільную ўвагу на матэматыцы, фізыцы і на тэхналёгіях. Тэкст таксама зьмяшчаў зьвесткі пра гравіроўку па мэтале і мноства практычных парадаў. Наступнай, і вельмі значнай энцыкляпэдыяй, стала «Ephraim Chambers’s Cyclopaedia», альбо «Universal Dictionary of Arts and Sciences» («Універсальны Слоўнік Мастацтваў і Навук») (1728). Ён зьмяшчаў перакрыжаваныя спасылкі і загалоўкі і быў першай энцыкляпэдыяй, цесна зьвязанай з сучаснымі. Ён натхніў іншаземных імітатараў. На працягу гэтага пэрыяду, папярэднікі аднатомных энцыкляпэдыяў пачалі зьяўляцца ў Нямеччыне. Сюды ўваходзіць Ёхан Хабнэр, зь яго «Reales Staats- und Zeitungs-Lexikon» (1704), Ёхан Мэнке і яго «Compendioses Gelehrten-Lexikon» (1715), і С. Г. Ёхер з «Allgemeines Gelehrtenlexikon» (1750—1751). Унёсак Францыі ў гэты час меў розны характар. Піэр Байле зь яго «Dictionnaire historique et critique» («Гістарычны і крытычны слоўнік», 1697) прапаноўваў новыя асаблівасьці ў структуры. Яго знакавасьць ў скептычным тоне. Ён абмежаваў біяграфічныя зьвесткі, але дадаў крытычныя камэнтары.
[рэдагаваць] «Encyclopedie»
Такім нонканфармісцкім стаўленьнем напоўненая «Encyclopedie», якая ў раньнім варыянце ўяўляла сабой пераклад ангельскай «Universal Dictionary of Arts and Sciences» на францускую мову (1743—1745). Спачатку, Андрэ Ле Брэтон, парыскі выдавец, набыў неабходны каралеўскі прывілей, і пачаў выдаваць пяцітомную энцыкляпэдыю. Неадпаведнасьць зь перакладам мусіла ўнесьці зьмены ў першапачатковы плян і першы том энцыкляпэдыі выйшаў у 1751 пры дапамозе Дэніса Дыдро і Жана д’Алембэрта. Гэты знакаміты экзэмпляр працягваў выдавацца нягледзячы на яго рацыяналісцкі і дэісцкі ўхіл, на атакі Каталіцкага Касьцёла, і на забарону з боку Людовіка XV. Фрацуская «Encyclopedie» дасягнула посьпеху дзякуючы таму, што гэта была сапраўды прагрэсіўны твор. Яе структура засноўвалася на структуры Фрэнсіса Бэкана аб унівэрсальных ведах. Карыстаньне гэтым найбольш поўным і сыстэматычным інструмэнтам ведаў і дасягненьняў чалавецтва таго часу гарантавала прэзэнтацыю тэмаў праз увесь спэктар ведаў. Асаблівую вартасьць ёй надае тое, што яна была напісаная не невядомымі асобамі, а лідэрамі францускага Асьветніцтва, такімі як Русо, Турго, Монтэск’ё і Вальтэр. Прыкладныя навукі былі ўлучаныя ў гэтае выданьне. Ну і нарэшце, гэтае выданьне не пакутуе ад дагматаў, але наадварот, яно досыць талерантнае, лібэральнае і галоўным чынам, рацыяналістычнае.
[рэдагаваць] «The Britannica» («Брытаніка»)
Іншай значнай энцыкляпэдыяй XVIII ст., была «Encyclopaedia Britannica» (1768—1771), якая мае найбольш працяглую гісторыю сярод усіх энцыкляпэдыяў. Яна зьявілася ў Шатляндыі, дзе Эндрю Бэлл, Колін МакФаркухар і Уільям Смэлі аб’ядналі традыцыйную клясыфікацыю і слоўнікавую арганізацыю. Да гэтага часу, альфабэтная пасьлядоўнасьць прадмэтаў і фрагмэнтаваныя веды давалі вельмі невялікі аб’ём на значных артыкулах. Зь іншага боку, ад няслушнага разьмяшчэньня блыталіся неспэцыялісты, і пасьлядоўнасьць артыкулаў надавала перавагі інфармацыйнай кампіляцыі. Напрыклад, у арабскай энцыкляпэдыі, ежа і жанчына мешкаліся ў канцы, у нямецкай энцыкляпэдыі спачатку знаходзіліся зьвесткі пра сусьвет і тэхналёгіі, у францускай давалася перавага зьвесткам пра філязофію і матэматыку.
Брытанскае выданьне ўлучала ў сябе 45 вялікіх прадмэтаў, але разьмяркоўваліся яны ў межах адзінай альфабэтнай пасьлядоўнасьці, як асноўныя, так і падпарадкаваныя артыкулы. Клясыфікацыя тым самым, зрабіла больш простым пошук, без перашкодаў у абраньні неабходнага прадмэту. Але першае выданьне сустрэла мноства расчараваных водгукаў. Біяграфіі былі апушчаны, некаторыя артыкулы былі празьмеру вялікімі. Наступнае выданьне было ўжо лепей і зьмяшчала біяграфіі людзей, мапы і бібліяграфіі для значных артыкулаў. Выданьне дзявятае (1875—1889) і дзясятае (1910—1911) дасягнулі вышыні стылю і істотнасьці.
[рэдагаваць] ХІХ стагодзьдзе
У ХІХ ст. розныя фірмы праводзілі выпуск розных папулярных публікацыяў. Індустрыяльная рэвалюцыя, узвышэньне сярэдняй клясы, узмацьненьне патрэбаў чалавека, прагрэс у тэхналёгіі друкаваньня, пераўтваралі выраб энцыкляпэдыяў у прыбыткавы бізнэс.
[рэдагаваць] Англія
Сярод пераемнікаў і канкурэнтаў «Брытанікі» ў Англіі было два вельмі амбіцыйных прадпрыемства: «Encyclopaedia Metropolitana» (1817—1845) i «Penny Cyclopaedia» (1833—1843).
«Encyclopaedia Metropolitana» была задуманая паэтам Самуэлям Тэйларам Колерыджам. Прыгожыя ілюстрацыі, інфармацыя падтрымлівалася аўтарытэтнасьцю аўтараў і грунтавалася на добрай канцэптуальнай аснове і вычарпальных паводле клясыфікацыі схемах, якія ахоплівалі мноства дысцыплінаў. Але праект пацярпеў няўдачу па трох асноўных прычынах: не алфавітны парадак разьмяшчэньня, а толькі зьмест; на яе падрыхтоўку зышло 28 рокаў, а за гэты час мноства фактаў і зьвестак ужо састарэлі; і яна не вытрымала канкурэнцыі з «Брытанікай».
«Penny Cyclopaedia» была прапанаваная для таго, каб: «валодаць карыснай інфармацыяй для ўсіх клясаў грамадзтва, асабліва для тых, хто ня ў стане мець для сабе дасьледчага настаўніка, ці аддае перавагу самастойнаму навучаньню». Гэтае намаганьне таксама пацярпела няўдачу. Ангельская мова гэтай энцыкляпэдыі не падыходзіла для перакладу на іншыя мовы, таму што француская мова — гэта не ангельская, і такая мова не магла падыходзіць для найбольш культурных і адукаваных эўрапейцаў. Таксама, выдаўцы верылі, што прамысловы працоўны жадае атрымліваць адукацыю для сябе пасьля заканчэньня яго працы, і верылі ў яго аптымістычнасьць і дапытлівасьць.
[рэдагаваць] Нямеччына
У ХІХ ст. тры нямецкія энцыкляпэдыі набылі вядомасьць. У 1808 року, Фрыдрых Арнольд Брокхаўз (1772—1823) атрымаў правы на г. зв. «Frauenzimmer-Lexikon», жаночую энцыкляпэдыю, створанную Лобелам у 1796. На аснове «Frauenzimmer-Lexikon» ён стварыў свой «Konversations-Lexikon», рысамі якога была прастата, папулярнасьць, кароткасьць артыкулаў, дыхтоўнасьць, аўтарытэтнасьць, шырыня ахопу. Брокхаўз быў недасканалы толькі ў навуцы і тэхналёгіях. У той жа вобласьці, Ёзэп Мэераўскі «Der Grosse Konversations-Lexikon» (1840—1852) быў проста выдатным. Нарэшце, «Herder Konversations-Lexicon» (1853—1857) быў выдадзены дзеля абслугоўваньня асаблівых патрабаваньняў каталікоў Нямеччыны.
[рэдагаваць] Францыя
П’ер Лароссе і Аўгустын Байе стварылі сумеснае «Librairie Larousse & Boyer» у 1852 і выдавалі «Grand dictionnaire universel du XIX siecle» (1865—1876), сумесь слоўніка і энцыкляпэдыі, якая працягвае выдавацца і сёньня. Фэрдынд Каміль Дрэйфус выдаў «La grande encyclopedie» паміж 1886 i 1902.
[рэдагаваць] Амэрыка
«Энцыкляпэдыя амерыканская», якая зьявілася на ангельскай мове пасьля адаптатыцыі і сямі выданьняў Брукхаўзам, выраблялася Фрэнсісам Лібэрам паміж 1829 i 1833 рокамі. Гэта першая вялікая энцыкляпэдыя на Амэрыканскім кантынэнце, таксама выкарыстоўвалася кампаніяй Брукхаўз як узор.
[рэдагаваць] Усходняя Эўропа
Падобная дзейнасьць адбываецца і ва Ўсходняй Эўропе. Наглядным прыкладам можа служыць польская «Encyklopedia Powszechna» (1858—1868). Найбольш вялікімі і значнымі беларускімі энцыкляпэдыямі зьяўляюцца «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя» і «Беларуская Энцыкляпэдыя». Найбольш пркметнымі расейскімі выданьнямі зьяўляюцца «Энциклопедический словарь» Ф. А. Брукхауза і І. А. Ефрона і «Большая Советская Энциклопедия». Галоўнымі недахопамі БСЭ зьяўляюцца ідэалягічныя пытаньні, асабліва ў першым выданьні, якія істотна псуюць каштоўнасьць працы.
[рэдагаваць] Таталітарныя эўрапейскія энцыкляпэдыі
Дзьве эўрапейскія энцыкляпэдыі, якія былі створаныя пры таталітарных рэжымах, выклікаюць агульнае ўсхваляваньне: гэта іспанская «Espasa» альбо «Enciclopedia universal ilustrada europeo-americana» (1905—1970), якая паважаецца за зграбнасьць, цудоўную графіку і дбайную апрацоўку мастацтва; і італійская «Enciclopedia italiana di scienze, lettere ed arti» (1929—1939) за аўтарытэтныя артыкулы, асабліва тыя, што прысьвечаныя біяграфіі і мастацтву.
[рэдагаваць] Тыпы энцыкляпэдыяў
[рэдагаваць] Дарослыя энцыкляпэдыі
Існуюць тры тыпы энцыклапэдыяў: звычайная энцыкляпэдыя, адмысловая энцыкляпэдыя і генэральная (агульная) энцыкляпэдыя. Публікацыі такога кшталту як «Гісторыя Беларусі», «Геаграфія Беларусі» адносяцца да першай катэгорыі. Адмысловыя энцыкляпэдыі ўлучаюць у сябе нарыс, прысьвечаны якой-небудзь адной спэцыялізаванай тэматыцы ("Энцыкляпэдыя «Вялікае княства Літоўскае»", для прыкладу). Разам з тым, яны могуць ўяўляюць зь сябе інфармацыю, зьмешчаную ў альфабэтным парадку, забясьпечваючы больш вялікім аб’ёмам ведаў па асобнаму прадмэту, чым генэральная энцыкляпэдыя. У параўнаньні, генэральная дарослая энцыкляпэдыя — гэта суцэльная вобласьць ведаў, ад навуцы да мастацтва, яна зьмяшчае рухі крытычных пытаньняў, а таксама інфармацыю пра значныя мясьціны і пэрсоны.
Істотнай значнасьцю ў генэральных дарослых энцыкляпэдыях мае даўжыня артыкулаў. У энцыкляпэдыях «кароткага праходу» артыкулы зьмяшчаюць найбольш галоўнае па дадзенаму аспэкце праблемы, але маюць спасылкі на іншыя артыкулы, перасылкі на групу артыкулаў і г. д. Даўжыня таксама залежыць ад значнасьці тэмы, яе гісторыі, і яе сучаснага статусу. Бібліяграфічны пералік кніжак дапамагае забясьпечыць чытача сьпісам літаратуры для далейшага дасьледваньня. Энцыкляпэдыі «доўгага ўваходу» прапануюць больш падрабязную інфармацыю ў межах аднаго артыкулу. У некаторых выпадках, адзін артыкул можа дасягаць кніжнага аб’ёму. Энцыкляпэдыямі «доўгага ўваходу» зьяўляюцца «Беларуская Энцыкляпэдыя», «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя», «Encyclopaedia Britannica», «Encyclopedia Americana», «Большая Советская Энциклопедия». Энцыкляпэдыямі «кароткага ўваходу» зьяўляецца «The Academic American Encyclopedia» (1980) «The Columbia Encyclopedia» (1935) кароткага ўваходу праца ў адным томе, таксама як і «Большая Советская Энциклопедия» у адным томе.
[рэдагаваць] Дзіцячыя энцыкляпэдыі
Нягледзячы на тое, што першыя энцыкляпэдычныя працы для дзяцей публікаваліся і ў мінулыя рокі, першай значнай стала «The Сhildren’s Еncyclopedia», падрыхтаваная ангельскімі рэдактарамі на чале з Артурам Місам у 1908. У 1910 року, выйшаў амэрыканскі варыянт кнігі Міса «The New Вook of Knowledge», пасьля татальнай пераапрацоўцы і рэдакцыі «The New Book of Knowledge» была выпушчаная ў 1966. Амэрыканскія энцыкляпэдыі для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту прадстаўленыя «World Book» (1917), «Compton’s» (1922), і «Merit Students Encyclopedia» (1967).
[рэдагаваць] Электронныя энцыкляпэдыі
Сучасныя тэхналёгіі павялічылі ўнівэрсальнасьць і дасяжнасьць, зрабілі рэвалюцыю ў энцыкляпэдычнай прадукцыі. Кампутар дазваляе захоўваць і пераапрацоўваць вельмі вялікі аб’ём інфармацыі, што апраўдана эканамічна. Выданьне можна бесьперапынна выпраўляць і зьмяняць, артыкулы можна друкаваць на самім кампутары і загружаць у электронную базу дадзеных. Калі кампутар зьвязаны з друкаркай, то гэты артыкул можна раздрукаваць. Дыск CD дазваляе захоўваць тэкст, выявы, музычныя файлы ў лічбавым фармаце, у ідэальным фармаце для элетронных энцыкляпэдыяў. Менавіта разьмяшчэньне, хуткая ідэнтыфікацыя, узаемасувязь паміж прадмэтамі і імгненны пошук неабходнага артыкула зьяўляецца галоўнай перавагай электроннай энцыкляпэдыі.
[рэдагаваць] Пасьпяховасьць энцыкляпэдыі
Хутчэй за ўсё энцыкляпэдыі яшчэ доўга будуць працягваць існаваць, таму што нягледзячы на недахопы ды абмежаваньні, яны забясьпечаныя мноствам здавальняючай інфармацыі для асобных патрабаваньняў — сынтэз і вынік карысных ведаў, што дазваляе ім пасьпяхова канкураваць з іншымі формамі. Неяк Блаіс Паскаль мовіў: «Паколькі нам ня мага ведаць цалкам, што вядома аб усім, мы павінныя ведаць крыху, але аб усім». Вызначаныя характарыстыкі, зьвязаныя з пасьпяховымі энцыкляпэдыямі:
1. Альфабэтны парадак, падтрымка ды поўны аналітычны індэкс асоб, мясьцінаў і прадмэтаў і перакрыжаваныя перасылкі ўнутры самога тэксту.
2. У вялікіх і значных артыкулаў падпісаныя крыніцы і аўтары.
3. Спэцыялісты па тым альбо іншым прадмэтам наймаюцца, альбо прымаюць удзел у рэдакцыі.
4. Прэзэнтацыя ўсіх значных вобласьцяў ведаў, значных пытаньняў і падзеяў.
5. Аб’ектыўна і сбалансавана, тактоўна асьвятляць тыя пытаньні, у якіх сустракаюцца супрацьлеглыя меркаваньні, усялякі раз тады, калі іншы пункт гледжаньня відавочна мае месца.
6. Энцыкляпэдыя павінна задавальняць бесьперапыннае, прынамсі 10-цірочнае абарачэньне.
7. Улучэньне ў энцыкляпэдыю знакамітых асоб.
8. Накіраваная і моцная мова, якую павінны разумець неспэцыялісты.
9. Бібліяграфічны сьпіс у ключавых артыкулах.
10. Каляровыя выявы мастацтва, мапы, фатаздымкі, графікі і іншыя дыяграмы.
11. Фізычны фармат, каб з энцыкляпэдыяй ільга было падняцца, устойліва карыстацца, разам з прывабным і зручна чытаемым шрыфтам.
12. Забесьпячэньне шторочнікамі, рэдакцыяй, і абнаўленьне для захаваньня ўжывальнасьці прынамсі на чатыры рокі пасьля набыцьця.
[рэдагаваць] Літаратура
- Brewer, A.M., ed., Dictionaries, Encyclopedias, and Other Word-Related Books, 2 vols., 4th ed. (1987);
- Darnton, Robert, The Business of Enlightenment: A Publishing History of the Encyclopedia, 1175—1800 (1987);
- Katz, William A., Introduction to Reference Work, vol. 1, 7th ed. (1987);
- Kister, Kenneth F., Kister’s Concise Guide to the Best Encyclopedias (1988);
- McArthur, Tom, Worlds of Reference: Learning and Language from the Clay Tablet to the Computer
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Энцыкляпэдыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў