Энэргетычны напой
Энэргетычны напой — кафэіназьмяшчальны напой, распрацаваны ў 1980-я гады Дытрыхам Матэшыцам дзеля павелічэньня працаздольнасьці чалавека шляхам павышэньня засяроджаньня ўвагі. Зьмяшчае таксама цукар, вітаміны і 2 вытворныя амінакісьлі — таўрын і карніцін, што бяруць удзел у энэргетычным абмене. Пляшка напою зьмяшчае 116 міліграмаў кафэіну, кубак жа зробленай у кававарцы кавы — 65-125 мг. У 1984 годзе стваральнік напою заснаваў прадпрыемства «Рэд Бул» (па-ангельску: Red Bull - чырвоны бык; Фушль-ам-Зээ, зямля Зальцбург, Аўстрыя).
Шкоднасьць [рэдагаваць]
Шкодзіць здароўю ў спалучэньні зь сьпіртам. Бяз шкоды здароўю дапушчаецца ўжытак 2 порцыяў напою ў суткі. Цалкам супрацьпаказаны дзецям, цяжарным жанчынам, таксама пры разладзе сну і хваробах сэрца, язьве і гастрыце[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Хрысьціна Курловіч (18 сьнежня 2012) У Беларусі пакуль не плянуюць уводзіць забарону на продаж энэргетычных напіткаў Камэнтары. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 26 сьнежня 2012 г.
| Гэта — накід артыкула пра ежу і напоі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Энэргетычны напой — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў