Энэргія сувязі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Энэ́ргія су́вязі (для дадзенага стану сыстэмы) — рознасьць паміж поўнай энэргіяй зьвязанага стану сыстэмы цел або часьцінак і энэргіяй стану, у якім гэтыя целы або часьцінкі бясконца аддаленыя адно ад аднаго і знаходзяцца ў стане супакою.

Энэргію сувязі сыстэмы, якая складаецца зь бясконца аддаленых супакойных часьцінак, прынята лічыць роўнай нулю.

Для сыстэмы з i кампанэнт (часьцінак) энэргія сувязі вызначаецца як

дзе  — энэргія i-га кампанэнту (бясконца аддаленай супакойнай часьцінкі) і  — энэргія сыстэмы.

Так, напрыклад, энэргіі сувязі двухатамнай малекулы адпавядае энэргія тэрмічнай дысацыяцыі, энэргіі сувязі атамнага ядра — дэфэкт масы.

Удзельная энэргія сувязі, гэта значыць зьмена энэргіі сыстэмы пры даданьні адной часьцінкі завецца хімічным патэнцыялам; для сыстэмы, якая складаецца зь некалькіх часьцінак, існуе некалькі хімічных патэнцыялаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]