Эпсылён (літара)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ε, ε (назва: эпсылён, па-грэцку: Έψιλον) — 5-я літара грэцкага альфабэту. У сыстэме грэцкага альфабэтнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 5. Паходзіць ад фінікійскае літары — hé. Ад літары «Эпсылён» паходзяць лацінская E і кірылічная Е.
У позьніх старабеларускіх і старарасейскіх пісьмовых крыніцах пачынае сустракацца перадача літары «Эпсылён» праз літару Э, напрыклад, грэцкае слова Ετυμολογία, як этѷмоло́гїа[1].