Эпіграма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эпіграма (па-грэцку: epigramma — надпіс) — у антычнай літаратуры невялікі афарыстычны зварот да нейкай агульнавядомай асобы з пажаданьнем або ўсхваленьнем. Першапачаткова эпіграмы пісаліся на сьценах малітоўняў, пастаментах помнікаў, каштоўным посудзе і г. д. Пазьней тэматычныя рамкі эпіграмы пашырыліся, увабраўшы ў сябе дыдактычныя і філязофскія сэнтэнцыі, любоўныя, сатырычныя і іншыя матывы. Майстрамі старажытнагрэцкай і лацінскай эпіграмы былі Сіманід, Асклепіяд, Калімах, Катул, Марцыял.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]