Эпітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эпі́тэт (па-старажытнагрэцку: ἐπίθετον — прыдатак) — від простага тропу, мастацкае акрэсьленьне істотнай прыметы якога-небудзь прадмета ці зьявы. Сустракаецца нярэдка ў прозе, найперш у прадстаўнікоў лірычнай стылёвай плыні (у Я. Брыля: шчодрае неба, перасьпелы жаніх, босая вёска, малады сьмех, бязлобая галава, казённыя вочы), асабліва часта — ў паэзіі. Эпітэт адрозьніваецца ад звычайнага граматычнага азначэньня сваёй пераноснай, вобразнай сутнасьцю. У мастацкіх творах азначэньне і эпітэт ужываюцца, як правіла, побач, ствараючы агульны яскравы малюнак. Эпітэт — адзін з самых дзейсных і шырока распаўсюджаных паэтычных тропаў.

Тыпы эпітэтаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мэтафарычныя (сінія песьні мора, зялёнае полымя дрэваў).
  • Гіпэрбалічныя (чалавек-гара).
  • Складаныя (сьветлавокая радасьць).
  • Іранічныя (дыплямаваны баран, шматступенчатыя дурні).
  • Пастаянныя (конь вараненькі, гады маладыя, доля горкая). Часьцей за ўсё сустракаюцца ў фальклёры.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]