Эрвэ Рэнар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эрвэ Рэнар
Эрвэ Рэнар
Hervé Renard
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 верасьня 1968
Экс-ле-Бэн, Францыя
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1983—1990
1991—1997
1997—1998
Кан
Stade de Vallauris
SC Draguignan
87 (0)
105 (2)
23 (1)
Трэнэрскія клюбы
1999—2001
2004
2005—2007
2008—2010
2010
2011
2011—
SC Draguignan
Кембрыдж Юнайтэд
Шэрбур
Замбія
Ангола
УСМ Альжыр
Замбія

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Эрвэ Рэнар (па-француску: Hervé Renard; нарадзіўся 30 верасьня 1968, Экс-ле-Бэн, Францыя) — былы францускі футбаліст, зараз трэнэр нацыянальнай зборнай Замбіі па футболе, разам зь якой у 2012 годзе стаў пераможцам Кубка афрыканскіх нацыяў.

Зьмест

Біяграфія [рэдагаваць]

Кар’ера гульца [рэдагаваць]

Эрвэ гуляў на пазыцыі абаронца за клюбы «Кан», «Stade de Vallauris», «SC Draguignan», якія выступалі ў ніжэйшых дывізіёнах Францыі.

Кар’ера трэнэра [рэдагаваць]

Кар’еру трэнэра пачаў у клюбе «SC Draguignan», за які гуляў у якасьці футбаліста ў апошнія гады сваёй гульнявой кар’еры. Пасьля чаго працаваў памочнікам трэнэра ў адным з кітайскіх клюбаў. У 2004 годзе быў галоўным трэнэрам ангельскага клюбу «Кембрыдж Юнайтэд»[1], а потым францускага «Шэрбура». У наступным зьяўляўся памочнікам Клёда Ле Руа ў зборнай Ганы. З траўня 2008 году стаў галоўным трэнэрам зборнай Замбіі[2], якую ачольваў да красавіка 2010 году. Пасьля гэтага быў два дні галоўным трэнэрам Анголы[3]. Са студзеня 2011 году працаваў у альжырскім клюбе «УСМ Альжыр».

Вяртаньне ў Замбію [рэдагаваць]

22 кастрычніка вярнуўся ў якасьці галоўнага трэнэра ў зборную Замбіі, зь якой на пачатку 2012 году перамог у Кубку афрыканскіх нацыяў, забясьпечыўшы такім чынам першую перамогу Замбіі на міжнародных спаборніцтвах.

Дасягненьні [рэдагаваць]

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]