Эрвін Шрэдынгер
| Эрвін Шрэдынгер | |
| Erwin Rudolf Josef Alexander Schrödinger | |
| Нарадзіўся | 12 жніўня 1887 |
|---|---|
| Памёр | 4 студзеня 1961 |
| Грамадзянства | Аўстрыя Нямеччына Ірляндыя |
| Навуковая сфэра | тэарэтычная фізыка |
| Альма-матэр | Венскі ўнівэрсытэт |
| Вядомы як | адзін з стваральнікаў квантавае мэханікі |
| Узнагароды і прэміі | Нобэлеўская прэмія (1933) |
Э́рвін Шрэ́дынгер (па-нямецку: Erwin Schrödinger; 12 жніўня 1887, Вена, Аўстрыя — 4 студзеня 1961, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Полем Дыракам), за адкрыцьцё новых аспэктаў тэорыі атамаў і іх застасаваньне.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Раньнія гады [рэдагаваць]
Шрэдынгер нарадзіўся ў 1887 годзе ў Вене ў сям'і Рудольфа Шрэдынгера і Геаргіны Эмілі Брэнды.
Яго маці была напалову аўстрыйка, напалову ангельска. Шрэдынгер вывучыў ангельскую і нямецкую амаль адначасова, паколькі абедзьве мовы выкарыстоўваліся ў побыце. Яго бацька быў каталіком, а маці — лютэранкай.
У 1898 годзе ён паступіў у Акадэмічную гімназію. У 1906—1910 Шрэдынгер вучыўся ў Венскім унівэрсытэце ў Франца Экснэра (1849—1926) і Фрыдрыха Хазэнэрля (1874—1915). Ён таксама правёў экспэрымэнтальную працу з Карлам Вільгельмам Фрыдрыхам («Фрыц») Кольраўшэм (1884—1953)[1][2]. У 1911 Шрэдынгер становіцца асыстэнтам Экснэра. У раньнім узросьце Шрэдынгер знаходзіўся пад моцным уплывам Шапэнгаўэра. У выніку частага чытаньня працаў нямецкага філёзафа ён на працягу ўсяго жыцьця сур'ёзна цікавіўся тэорыяй колеру, філязофіяй, асабліва індуісцкай Ведантай.
Сярэдзіна жыцьця [рэдагаваць]
У 1914 годзе Эрвін Шрэдынгер становіцца дацэнтам (venia legendi). У 1914—1918 гадах падчас вайны служыў афіцэрам-артылерыстам. 6 красавіка 1920 году, Шрэдынгер ажаніўся на Аннэмары Бэртель. Сёдета ён становіцца асыстэнтам Макса Віна, у Енскім унівэрсытэце, у верасьні 1920 году ён атрымлівае пасаду ад'юнкт-прафэсара (Ausserordentlicher Professor) Штутгарцкага тэхнічнага ўнівэрсытэту. У 1921 годзе ён становіцца прафэсарам у Брэслаў (цяпер Уроцлаў, Польшча).
У 1921 годзе ён пераязджае ў Цюрыскі ўнівэрсытэт. У студзені 1926 году Шрэдынгер публікуе ў Annalen der Physik артыкул «Quantisierung als Eigenwertproblem» па хвалевай мэханіцы і тое, што цяпер вядома як раўнаньне Шрэдынгера. Гэты артыкул унівэрсальна адзначаецца як адно з найбольш важных дасягненьняў дваццатага стагодзьдзя, якая ажыцьцявіла рэвалюцыю ў квантавай механіцы, ды і ўва ўсёй фізыцы і хіміі.
У 1927 годзе ён становіцца пераемнікам Макса Плянка ва ўнівэрсытэце Фрыдрыха-Вільгельма ў Бэрліне. Аднак у 1933 годзе Шрэдынгер вырашае пакінуць Нямеччыну ў знак пратэсту супраць антысэмітызму нацыстаў. Ён атрымлівае пасаду запрошанага прафэсара ў Коледж Магдалены ў Оксфардзкім унівэрсытэце. Неўзабаве пасьля гэтага яму прысуджаецца Нобэлеўская прэмія (сумесна з Полем Дыракам). Атрымаць сталую пасаду ў Оксфардзе не атрымалася з-за яго нетрадыцыйнага прыватнага жыцьця (Шрэдынгер жыў зь дзьвюма жанчынамі)[3]. У 1934 годзе Шрэдынгер чытае лекцыі ў Прынстанскім унівэрсытэце. У 1936 годзе атрымлівае пасаду ва ўнівэрсытэце Граца ў Аўстрыі.
У 1935 годзе падчас актыўнага ліставаньня з Альбэртам Айнштайнам ён прапанаваў разумовы экспэрымэнт — «ката́ Шрэдынгера».
Позьнія гады [рэдагаваць]
У 1939 годзе, пасьля аншлюсу, у Шрэдынгера зьяўляюцца праблемы праз свой ад'езд зь Нямеччыны ў 1933 годзе і яго вядомыя погляды супраць нацызму. Ён выступіў з заявай, адмовіўшыся ад гэтай пазыцыі (пазьней ён выказаў шкадаваньне і асабіста выбачаўся перад Айнштайнам). Аднак гэта ня ў поўнай меры супакоіла новыя ўлады і ўнівэрсытэт звольніў яго з працы за палітычную нядобранадзейнасьць. Ён пакутуе ад перасьледаў і атрымлівае ўказаньне не пакідаць краіну, але разам з жонкай уцякае ў Італію.
У 1940 годзе ён атрымлівае асабістае запрашэньне ад прэм'ер-міністра Ірляндыі Імона дэ Валера дапамагчы ў стварэньні Інстытута вышэйшых дасьледаваньняў у Дубліне. Ён пераязджае ў Клонтарф, Дублін, і становіцца дырэктарам школы тэарэтычнае фізыкі і застаецца там на працягу 17 гадоў, на працягу якіх ён стаў натуралізаваным грамадзянінам Ірляндыі. У гэты час ён напісаў каля 50 артыкулаў на розныя тэмы, у тым ліку дасьледаваньні ў вобласьці адзінай тэорыі поля.
Шрэдынгер пражывае ў Дубліне да выхаду на пэнсію ў 1955 годзе. У 1956 годзе ён вяртаецца ў Вену, дзе памірае 4 студзеня 1961 году ва ўзросьце 73 гадоў ад сухотаў і быў пахаваны ў Альпбахе, Аўстрыя.
Унёсак у навуку [рэдагаваць]
Адзін з стваральнікаў квантавае мэханікі і квантавае электрадынамікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы (1933 разам з Полем Дыракам), за вялізны ўклад у разьвіцьцё квантавае мэханікі.
Навуковыя працы [рэдагаваць]
Кнігі [рэдагаваць]
- E. Schrödinger. Abhandlungen zur Wellenmechanik. — Leipzig: 1927.
- E. Schrödinger. Vier Vorlesungen über Wellenmechanik. — Berlin: 1928.
- E. Schrödinger. Über Indeterminismus in der Physik. Zwei Vorträge zur Kritik der naturwissenschaftlichen Erkenntnis. — Leipzig: 1932.
- E. Schrödinger. What is Life? The Physical Aspect of the Living Cell. — Cambridge: University Press, 1944.
- E. Schrödinger. Gedichte. — Bonn: 1949. — томик поэзии Шрёдингера
- E. Schrödinger. Space-Time Structure. — Cambridge: University Press, 1950.
- E. Schrödinger. Science and Humanism. — Cambridge: University Press, 1952.
- E. Schrödinger. Statistical Thermodynamics. — Cambridge: University Press, 1952.
- E. Schrödinger. Nature and the Greeks. — Cambridge: University Press, 1954.
- E. Schrödinger. Expanding Universes. — Cambridge: University Press, 1950.
- E. Schrödinger. Mind and Matter. — Cambridge: University Press, 1958.
- E. Schrödinger. Meine Weltansicht. — Wien: 1961.
Асноўныя навуковыя артыкулы [рэдагаваць]
- E. Schrödinger. Studien über Kinetik der Dielektrika, den Schmelzpunkt, Pyround Piezoelektrizität // Sitzungsberichte der Akademie der Wissenschaften der Wien. — 1912. — Vol. 121. — P. 1937—1973.
- E. Schrödinger. Über die Schärfe der mit Röntgenstrahlen erzeugten Interferenzbilder // Physikalische Zeitschrift. — 1914. — Vol. 15. — P. 79—86.
- E. Schrödinger. Grundlinien einer Theorie der Farbenmetrik im Tagessehen (Erste Mitteilung) // Annalen der Physik. — 1920. — Vol. 368 (63). — P. 397—426.
- E. Schrödinger. Grundlinien einer Theorie der Farbenmetrik im Tagessehen (Zweite Mitteilung) // Annalen der Physik. — 1920. — Vol. 368 (63). — P. 427—456.
- E. Schrödinger. Grundlinien einer Theorie der Farbenmetrik im Tagessehen (Dritte Mitteilung) // Annalen der Physik. — 1920. — Vol. 368 (63). — P. 481—520.
- E. Schrödinger. Über eine bemerkenswerte Eigenschaft der Quantenbahnen eines einzelnen Elektrons // Zeitschrift für Physik. — 1922. — Vol. 12. — P. 13—23.
- E. Schrödinger. Quantisierung als Eigenwertproblem (Erste Mitteilung) // Annalen der Physik. — 1926. — Vol. 384 (79). — P. 361—376.
- E. Schrödinger. Quantisierung als Eigenwertproblem (Zweite Mitteilung) // Annalen der Physik. — 1926. — Vol. 384 (79). — P. 489—527.
- E. Schrödinger. Über das Verhältnis der Heisenberg-Born-Jordanschen Quantenmechanik zu der meinem // Annalen der Physik. — 1926. — Vol. 384 (79). — P. 734—756.
- E. Schrödinger. Quantisierung als Eigenwertproblem (Dritte Mitteilung) // Annalen der Physik. — 1926. — Vol. 385 (80). — P. 437—490.
- E. Schrödinger. Quantisierung als Eigenwertproblem (Vierte Mitteilung) // Annalen der Physik. — 1926. — Vol. 386 (81). — P. 109—139.
- E. Schrödinger. Über die Kraftfreie Bewegung in der relativistischen Quantenmechanik // Sitzungsberichte der Preussischen Akademie der Wissenschaften. — 1930. — P. 418—428.
- E. Schrödinger. Die gegenwärtige Situation in der Quantenmechanik // Naturwissenschaften. — 1935. — Vol. 23. — P. 807—812, 823—828, 844—849.
- E. Schrödinger. The proper vibrations of the expanding Universe // Physica. — 1939. — Vol. 6. — P. 899—912.
- E. Schrödinger. The final affine field laws // Proceedings of the Royal Irish Academy A. — 1947. — Vol. 51. — P. 163—179.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Austria-Forum: Kohlrausch, Karl Wilhelm Friedrich("Fritz")
- ^ Karl Grandin, ed. (1933) Erwin Schrödinger Biography Les Prix Nobel. The Nobel Foundation. Праверана 2008-07-29 г.
- ^ Walter J. Moore. Schrödinger, life and thought, 278 ff.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Эрвін Шрэдынгер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Тэорыя электронаў і пазытронаў — нобэлеўская лекцыя Поля Дырака, 12 сьнежня 1933 году(анг.)
|
||||||||
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |