Эрнан Крэспа
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Эрнан Крэспа |
||
| Агульная інфармацыя | ||
| Поўнае імя | Hernan Jorge Crespo | |
| Нарадзіўся | 5 ліпеня 1975 Буэнас-Айрэс, Аргентына |
|
| Грамадзянства | ||
| Рост | 184 см | |
| Інфармацыя аб клюбе | ||
| Клюб | ||
| Нумар | 18 | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кар'ера | ||
| Клюбная кар'ера* | ||
| 1993—1996 | 64 (23) | |
| 1996—2000 | 116 (62) | |
| 2000—2002 | 54 (39) | |
| 2002—2003 | 18 (7) | |
| 2003— | 49 (20) | |
| 2004—2005 | 29 (11) | |
| 2006— | 25 (10) | |
| Нацыянальная зборная** | ||
| 1995— | 66 (35) | |
|
* Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на 12 красавіка 2007. |
||
Эрнан Крэспа (па-гішпанску: Hernan Jorge Crespo, нарадзіўся 5 ліпеня 1975 года ў горадзе Фларыда, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, выступоўца за міланскі Інтэр і зборную Аргентыны. Уключаны ў афіцыйны сьпіс 100 лепшых футбалістаў сьвету, складзены ў 2004 годзе ў гонар 100-годзьдзі ФІФА.
[рэдагаваць] Клюбная кар'ера
Крэспа дэбютаваў у клюбе Рывэр Плэйт у сэзоне 1993/1994, забіў у дэбютным сэзоне 13 галоў у 25 матчах і дапамог сваёй камандзе выйграць чэмпіянат Аргентыны («апэртура»-1993). У 1994 годзе ён зноў становіцца чэмпіёнам Аргентыны ў складзе «Рывэр Плэйта». У 1996 годзе Крэспа прыводзіць «Рывэр» да перамогі ў Кубку Лібэртадорэс, зрабіўшы дубль у першым фінальным матчы на сваім полі. На Алімпіядзе-1996 у складзе зборнай Аргентыны Крэспа заваяваў срэбную мэдаль і стаў лепшым бамбардзірам турніру з 6 галамі.
У жніўні 1996 года Крэспа перайшоў у «Парму» і ў першым сэзоне забіў 12 галоў у 27 матчах. У 1999 годзе ў складзе «Пармы» стаў уладальнікам Кубка Італіі і Кубка ЎЭФА, у фінальным матчы гэтага турніру ў Маскве супраць марсэльскага «Алімпіка» (3:0) Крэспа забіў першы гол.
У 2000 годзе Крэспа перайшоў у «Лацыё» за рэкордную суму 35,5 мільёна фунтаў. У першым сэзоне ў «Лацыё» Крэспа стаў лепшым бамбардзірам Сэрыі А з 26 галамі.
У 2002 годзе міланскі «Інтэр» набыў яго за 40 мільёнаў фунтаў на замену Раналда. За адзін сэзон у «Інтэры» Крэспа забіў 7 галоў у 18 матчах у Сэрыі А і 9 галоў у 12 матчах у Лізе Чэмпіёнаў. З-за траўмы яму прыйшлося прапусьціць 4 месяца ў 2003 годзе, і шматлікія лічылі, што ён ужо ня выйдзе на свой ранейшы ўзровень.
У жніўні 2003 года Крэспа перайшоў за 16,8 мільёнаў фунтаў у лёнданскі «Чэлсі», але не прыйшоўся да двара ў клюбе, згуляўшы ва ўсіх турнірах 31 матч і забіўшы 12 галоў. Пасьля таго, як улетку 2004 года Чэлсі ўзначаліў Жазэ Маўрынью, Крэспа быў аддадзены ў арэнду ў «Мілян». У «Міляне» яму атрымалася вярнуць сваю ранейшую форму, ён забіў за сэзон 10 галоў, але два яго гала ў фінале Лігі Чэмпіёнаў 2004/2005 не дапамаглі «Мілану» атрымаць перамогу над «Лівэрпулем».
Пасьля пасьпяховага сэзону Крэспа ў «Міляне» і няўдач «Чэлсі» у пошуку форварда з гучным імем, Крэспа быў вернуты ў лёнданскі клюб. Гэтым разам ён адразу адаптаваўся да Ангельшчыны, забіўшы гол у матчы першага тура, і ў наступным забіў некалькі важных галоў у матчах Чэмпіянату Прэм'ер-лігі і Лігі Чэмпіёнаў. Усяго ён забіў 14 галоў у сэзоне 2005/2006.
У жніўні 2006 года ён зноў быў аддадзены ў арэнду, гэтым разам у міланскі «Інтэр». У сьнежні 2006 года Крэспа забіў свой 125-ы гол у Сэрыі А.
[рэдагаваць] Кар'ера ў зборнай
Эрнан Крэспа дэбютаваў у нацыянальнай камандзе ў лютым 1995 года ў матчы супраць Баўгарыі. Аднак наступнага выкліку ў зборную яму прыйшлося чакаць 16 месяцаў, і толькі праз два года ён забіў свой першы гол за зборную.
Крэспа выступаў за зборную ў фінальных турнірах Чэмпіянатаў Сьвету 1998, 2002 (забіў 1 гол) і 2006 (забіў 3 гала).
За сваю кар'еру Крэспа згуляў 60 матчаў за зборную і забіў 32 гала. Ён зьяўляецца лепшым бамбардзірам зборнай Аргентыны ў адборачных турнірах Чэмпіянату Сьвету.
Выступаў на Кубку Амэрыкі 2007. У матчы супраць зборнай ЗША (2-матч групавога турніру) ён атрымаў траўму, з-за якой ён прапусьціў наступныя матчы турніру.
[рэдагаваць] Дасягненьні
- Уваходзіць у сьпіс ФІФА 100
| Інтэрнацыянале — цяперашні склад |
|---|
|
1 Тольда • 2 Кордоба • 4 Санэці • 5 Станкавіч • 6 Максвэл • 7 Фігу • 8 Ібрагімавіч • 9 Крус • 11 Хімэнэс • 12 Жуліё Сэзар • 13 Майкан • 14 Віейра • 15 Дакур • 16 Бурдысо • 18 Крэспа • 19 Камбьясо • 21 Солары • 22 Орландыні • 23 Матэрацы • 24 Рывас • 25 Самуэль • 26 Ківу • 28 Манішэ • 29 Суаса • 30 Пэле • 31 Сэзар • 71 Альфонса • Трэнэр: Манчыні |
| Зборная Аргентыны — Чэмпіянат сьвету 2006 | ||
|---|---|---|
|
1 Абонданcьеры • 2 Айяла • 3 Сорын • 4 Колачыні • 5 Камбьясо • 6 Хайнцэ • 7 Савіёла • 8 Маскерана • 9 Крэспа • 10 Рыкельмэ • 11 Тэвэс • 12 Франка • 13 Скалоні • 14 Паласіё • 15 Міліта • 16 Аймар • 17 Куфрэ • 19 Мэсьсі • 20 Круc • 21 Бурдысо • 22 Гансалес • 23 Устары • Трэнэр Пэкэрман |
||

