Эрнан Фігерэда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрнан Фігерэда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 траўня 1985(1985-05-15)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 179 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—2008
2008
2009—2012
2012—2015
2015—2016
2016—2018
2018—2023
2023
Бэльля Віста
Вільля Эспаньёля (арэнда)
Лівэрпул Мантэвідэо
Дынама Менск
Дэпортэс Таліма
Торке
Лівэрпул Мантэвідэо
Дэфэнсор Спортынг
41 (7)
13 (4)
74 (9)
76 (18)
14 (0)
35 (7)
164 (13)
10 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 кастрычніка 2023.

Эрна́н Фігерэ́да Алё́нса (па-гішпанску: Hernán Figueredo Alonzo; нарадзіўся 15 траўня 1985 году, Мантэвідэо, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца. Гулец валодае добрымі тэхнічнымі паказчыкамі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эрнан да 2012 году выступаў за ўругвайскія клюбы з Мантэвідэо «Бэльля Віста» й «Лівэрпул», выступаючы за апошні зь якіх, скасаваў кантракт з-за невыкананьня клюбам умоваў дамовы[4]. У сэзоне 2012 году перайшоў у склад «Дынама» (Менск), стаўшы, такім чынам, разам з Данілам Кокарам Дыясам першым уругвайцам у беларускім футбольным першынстве[4]. Першы гол за менскі клюб забіў 1 ліпеня 2012 году ў выязным матчы супраць дзейнага чэмпіёну клюбу БАТЭ, зрабіўшы лік 3:1 на карысьць менчукоў. Паводле вынікаў сэзону 2012 году Эрнан стаў адным з найлепшых легіянэраў беларускага першынства[5].

Новы 2013 сэзон гулец распачаў з новым надпісам на футболцы, калі мінулы сэзон на кашулі гульца значылася «Фігерэда», з новага сэзону надпіс быў заменены на «Алёнса». У новай кашулі пачаліся новыя посьпехі, у паўфінальным матчы на Кубак Беларусі 3 красавіка 2013 году Эрнан зьдзейсьніў дубль, двойчы забіўшы мяч у браму клюбу СКВІЧ. Праз чатыры дні 7 красавіка дублем Эрнан адзначыўся ў матчы чэмпіянату Беларусі супраць клюбу «Менск», які скончыўся перамогай «бела-блакітных» зь лікам 3:0.

Сэзон 2014 год Энан пачаў трывалым гульцом асноўнага складу клюбу, але ўжо ня здолеў дзейнічаць гэтак паспяхова, як у папярэднім сэзоне. У выніку ў сярэдзіне году быў выцесьнены са кладу Чыгозэ Удожы і стаў выходзіць толькі на замену. Увосень 2014 году, дзякуючы траўме Удожы, вярнуўся ў асноўны склад. Аднак, ужо напрыканцы лістападу пакінуў «Дынама» паводле ўзаемнага пагадненьня бакоў[6]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з калюмбійскім клюбам «Дэпортэс Таліма»[7].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дынама»:

  • Срэбранны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013

«Лівэрпул»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]