Эрык Дальбэрг
| Эрык Дальбэрг | |
|---|---|
| Erik Jönson Dahlbergh | |
| 10 кастрычніка 1625 — 16 студзеня 1703 | |
| Месца нараджэньня | Стакгольм, Швэцыя |
| Месца сьмерці | Стакгольм, Швэцыя |
| Прыналежнасьць | Швэцыя |
| Гады службы | 1650? - 1702 |
| Званьне | Фельмаршал |
| Бітвы/войны | Паўночныя вайны, Дацка-швэдзкая вайна, Вялікая Паўночная вайна |
Э́рык Дальбэрг (па-швэдзку: Erik Jönson Dahlbergh; 10 кастрычніка 1625 — 16 студзеня 1703) — швэдзкі ваенны інжынэр і мастак-баталіст.
Біяграфія [рэдагаваць]
Нарадзіўся ў Стакгольме. Вучыўся ў парафіяльных лютэранскіх школах, з 11 гадоў у бугальтарскай школе ў Гамбургу. З 16 гадоў на службе ў адміністрацыі швэдзкага Заходняга Памор’я, у 20 гадоў атрымаў афіцэрскае званьне. З 1648 году ў Франкфурце-на-Майне, кантраляваў спагнаньне з Імпэрыі вялікай кантрыбуцыі паводле ўмоваў Вэстфальскага міру. Тут вывучаў матэматыку, архітэктуру, малюнак і фартыфікацыйнае мастацтва, замежныя мовы. З 9 ліпеня 1656 па 13 ліпеня 1657 году ў дзеючай арміі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Фактычна займаў пасаду генэральнага кватармайстра.
Стварыў некалькі дзясяткаў гравюр, якія падрабязна асьвятляюць дзеяньні швэдзкай арміі пад час Першай Паўночнай вайны, у тым ліку: прарыў швэдамі акружэньня злучаных польска-літоўскіх войскаў на чале з Стэфанам Чарнецкім, Ежы Любамірскім і Паўлам Янам Сапегам пад Сандомірам 4 красавіка 1656 году; бітву пад Філіпавам (22 кастрычніка 1656 году) у якой войскі швэдзкага фэльдмаршала Густава Ота Стэнбока і брандэнбурскага генэрала Георга Фрыдрыха фон Вальдэка разьбілі 12-тысячнае войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Вінцэнтам Гасеўскім. Выява аблогі Берасьця 21 траўня (11 траўня па старым стылі) 1657 году — самая каштоўная графічная крыніца па гісторыі гораду дарасейскіх чаоў. Перанесеныя на медзь, гравюры Дальбэрга набылі шырокую вядомасьць у Эўропе дзякуючы твору нямецкага гісторыка Самуэля Пуфэндорфа (1632—1694) De rebus a Carlo Gustavo gestis (выдавецтва Крыстафа Рыгеля, Нюрнбэрг, 1696), у якім былі выкарыстаныя як ілюстрацыі.
Аўтар дыярыюшу, які зьмяшчае ў тым ліку падрабязныя зьвесткі пра аблогу і захоп Берасьця 19—23 траўня 1657 году.
Дальбэрг удала ваяваў і зарэкамэндаваў сябе добрым грамадзянскім адміністратарам, да канца жыцьця пасьпеў атрымаць званьне генэрала артылерыі, баронскую годнасьць, а вяршыняй яго разнастайнай дзейнасьці была пасада губэрнатара швэдзкіх Інфлянтаў (паўночнай Латвіі і Эстоніі). Памёр у Стакгольме.
Літаратура [рэдагаваць]
- Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.
- Erik Dahlberghs Dagbok (1625—1699). Upsala—Stockholm, 1912.
- Heyduk B. Dahlbergh w Polsce. Dziennik i ryciny szwedzkie z dziejów “Potopu”. 1656—1657. Wrocław etc., 1971.
- Невядомыя эпізоды «невядомай вайны». Ваенныя дзеянні Швецыі супраць ВКЛ у 1656—1657 гг. вачыма Эрыка Дальберга // Cпадчына, № 3, 1999.