Эрык Шмідт
| Эрык Эмэрсан Шмідт | |
| Eric Emerson Schmidt | |
| Дата нараджэньня | 27 красавіка 1955 году |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Вашынгтон, ЗША |
Эрык Эмэрсан Шмідт (па-ангельску: Eric Emerson Schmidt; нарадзіўся 27 красавіка 1955)[1] — інжынэр, старшыня Google Inc. і былы[2] сябра рады дырэктараў Apple Inc.[3] Акрамя гэтага, ён зьяўляецца сябрам рады павераных Прынстанскага ўнівэрсытэту[4] і ўнівэрсытэту Карнэгі — Мэлан.[5]
Кар’ера [рэдагаваць]
Першыя крокі [рэдагаваць]
На пачатку кар’еры Шмідт займаў розныя тэхнічныя пасады ў высокатэхналягічных кампаніях, напрыклад, Bell Labs, Zilog і Xerox. У 1983 годзе ён уладкаваўся ў Sun Microsystems і ўзначаліў распрацоўку Java. Па кар’ернай лесьвіцы ён дайшоў да пасады тэхнічнага дырэктара. У 1997 годзе ён заняў пасаду выканаўчага дырэктара Novell.
Шмідт пакінуў Novell адначасова з набыцьцём Novell кампаніі Cambridge Technonly Partners. Заснавальнікі Google Сяргей Брын і Лэры Пэйдж зладзілі гутарку зь ім. Уражаныя, яны запрасілі яго ў Google, і ў 2001 Эрык Шмідт стаў выканаўчым дырэктарам Google Inc.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ «Google’s view on the future of business: An interview with CEO Eric Schmidt». The McKinsey Quarterly (анг.)
- ^ «Dr. Eric Schmidt Resigns from Apple’s Board of Directors». Apple (анг.)
- ^ «Google CEO Dr. Eric Schmidt Joins Apple’s Board of Directors». // Apple (анг.)
- ^ Princeton University Board of Trustees (анг.)
- ^ «Google Chairman, CEO Eric Schmidt To Give Keynote Address at Carnegie Mellon Commencement, May 17» // Carnegie Mellon University (анг.)