Эрых Марыя Рэмарк
| Эрых Марыя Рэмарк | |
| Erich Maria Remarque | |
Эрых Марыя Рэмарк (1929)
|
|
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Эрых Паўль Рэмарк |
| Нарадзіўся | 22 чэрвеня 1898, Оснабрук, Нямеччына |
| Памёр | 25 чэрвеня 1970, Лакарна, Швайцарыя |
| Грамадзянства | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | празаік |
| Значныя творы | «На Заходнім фронце нічога новага» |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Эрых Марыя Рэмарк (па-нямецку: Erich Maria Remarque; (імя пры нараджэньні: Эрых Паўль Рэмарк) (па-нямецку: Erich Paul Remark); 22 чэрвеня 1898, Оснабрук — 25 чэрвеня 1970, Лакарна) — нямецкі пісьменьнік.
Зьмест |
Дзяцiнства i юнацтва [рэдагаваць]
Эрых Марыя Рэмарк (па-ням.: Erich Maria Remarque), народжаны Эрых Паўль Рэмарк (па-ням.: Erich Paul Remark) з'явіўся на сьвет 22 чэрвеня 1898 у радзільным доме горада Оснабрук, Нiжняя Саксонiя, Нямеччына (па-ням.: Osnabrück, Deutschland)- вядомы нямецкi пiсьменнiк.
Французскiм прозьвішчам Рэмарк абавязаны сьвайму прадзеду французскага паходжаньня. Прадзед быў родам з Прусіі, ажаніўся на нямецкая дзяўчыне. Бацька Эрыха, Пэтэр Франц Рэмарк, які нарадзіўся ў Кайзэрсвэрце 14 чэрвеня 1867 года, узяў у жонкі карэнную немку Ганну-Марыю Шталькнэхт. Ганна-Марыя была маладзей за мужа амаль на 4 гады, яна нарадзілася 21 лістапада 1871 года ў невялікім мястэчку Катэрнбэрге.
У Оснабруку сям'я некаторы час жыла па вуліцы Янштрассэ, 15, а потым даволі часта пераязджала ў розныя раёны горада.
Бацька будучага пісьменьніка працаваў пераплётчыкам, і ў доме заўсёды было шмат кніг. Хлопчык зь дзяцінства шмат чытаў і рана захапіўся літаратурай. Адносіны з бацькам у Эрыха складваліся даволі складана, а вось мацi была для яго лепшым сябрам, нягледзячы на тое, што першыя тры гады жыцьця Эрыху не хапала матчынай любові і клопату. Старэйшы брат Эрыха, Тэадор Артур, які нарадзіўся на два гады раней, быў хваравітым дзіцем. Ганна-Марыя аддавала першынцу вялікую частку сьваёй увагі. Аднак 30 кастрычніка 1901 года Тэадор памёр, пражыўшы крыху больш за пяць гадоў. Да таго часу ў сям'і Рэмарка было ўжо трое дзяцей - у 1900 годзе, 6 верасня, нарадзілася сястрычка Эрна Рэмарк. А ў канцы сакавіка 1903 года на сьвет з'явілася яшчэ адна дзяўчынка - Эльфрыда Рэмарк.
На наступны год пасьля нараджэньня малодшай сястры Эрых Паўль пайшоў у школу. У народнай школе (Домшуле) будучага пісьменьніка ахрысцілі «пэцкаль» - ужо ў школьныя гады хлопчык любіў пісаніну. У Домшуле Рэмарк вучыўся з 1904 па 1908 гады, а затым, з 1908 па 1912 гады, працягваў вучобу ў Йоханiсшуле. Абедзьве школы знаходзіліся ў Оснабруку.
Пасьля заканчэньня народнай школы Эрых Паўль паступіў у каталіцкую настаўніцкую сэмінарыю, каб стаць настаўнікам народнай школы (у сям'i Рэмарка ўсе былi католікамi), дзе навучаўся з 1912 па 1915 гады. Затым Рэмарк вырашыў працягнуць вучобу ў каралеўскай настаўніцкай сэмінарыі ў Оснабруку, куды і паступіў у 1915 годзе.
У каралеўскай сэмінарыі Эрых сябраваў з Фрыцам Хэрстемайерам. Фрыц стаў чалавекам, якi натхнiў Рэмарка на літаратурную дзейнасьць.
Армiя i вайна [рэдагаваць]
Раманы [рэдагаваць]
- «Мансарда сноў» / «Die Traumbude», 1920
- «Станцыя на гарызонце» / «Station am Horizont», 1928
- «На Заходнім фронце нічога новага» / «Im Westen nichts Neues». Propyläen, Берлін 1929
- «Дарога назад» / «Der Weg zurück». Propyläen, Берлін 1931
- «Тры таварышы» / «Drei Kameraden». Querido, Амстэрдам 1938
- «Любі бліжняга свайго» / «Liebe Deinen Nächsten». Querido/Bermann-Fischer, Амстэрдам/Стакгольм 1941
- «Трыўмфальная арка» / «Arc de Triomphe». Micha, Цюрых 1946
- «Іскра — жыцьцё» / «Der Funke Leben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1952
- «Час жыць і час паміраць» / «Zeit zu leben und Zeit zu sterben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1954
- «Чорны абэліск» / «Der schwarze Obelisk». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1956
- «Жыцьцё ў пазыку» / «Geborgtes Leben», 1961
- «Ноч у Лісабоне» / «Die Nacht von Lissabon». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1962
- «Шаты ў раі» / «Schatten im Paradies»,апублікавана пасьмяротна ў 1971
- «Гэм» / «Gam», апублікавана пасьмяротна ў 1998
- «Зямля запаветная» / «Das gelobte Land», апублікавана пасьмяротна ў 1998
Iншыя творы [рэдагаваць]
- «Вораг» / «Der Feind», аповяд, 1931
- «Гiсторыя каханьня Анэты» / «Der feind ein militanter Pazifist», зборнiк апавяданьняў, 1994
- «Апошнi акт» / «Der letzte Akt», п'еса, 1955
- «Апошнi прыпынак» / «Die letzte Station», кінасцэнар , 1956
- «Будзьце пільныя!!» / «Seid wachsam!!», 1956
- «Эпізоды за пісьмовым сталом» / «Das unbekannte werk», апублікавана пасьмяротна ў 1998
- «Скажы мне, што ты мяне кахаеш ...» / «Sag mir, dass du mich liebst...»,апублікавана пасьмяротна ў 2001
Беларускія выданьні [рэдагаваць]
Першым перакладчыкам твораў Рэмарка быў Хвядос Шынклер, у перакладзе якога ў 1931 выйшаў паман «На Заходнім фронце без перамен». Раман «Тры таварышы» у 1995 выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў перакладзе Уладзімера Папковіча.
Апавяданьне "Дзіўны лёс Ёгана Бартка" ў перакладзе Арцёма Арашонака друкавалася ў Наша Ніве №48/2004. Некалькі навэлаў было зьмешачана ў Дзеяслове.
