Экскалібур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эскалібур»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
How Sir Bedivere Cast the Sword Excalibur into the Water, Обры Бёрдслей, (1894)

Эскалібур (па-ангельску: Excalibur) — легендарны меч караля Артура, якому прыпісваюць магічныя здольнасьці і атаясамліваюць з незалежнасьцю Вялікабрытаніі. Часам Эсклібур і Меч у Камне, які зьяўялецца доказам радавога паходжаньня Артура, лічуць аднолькавай зброяй, але ў пераважнай большасьці тэкстаў Артурыяны яны разглядаюцца як асобныя. Сам меч атаясамліваўся з Легендай пра Артура вельмі рана. Па-валійску, меч называецца Caledfwlch.