Эскільстуна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эскільстуна
швэдз. Eskilstuna
Ратуша Эскільстуны
Ратуша Эскільстуны
Eskilstuna vapen.svg
Герб Эскільстуны
Дата заснаваньня: 1659
Краіна: Швэцыя
Лэн: Сёдэрманлянд
Камуна: Эскільстуна
Плошча: 31 05 км²
Насельніцтва
колькасьць: 64 679 чал. (2010)
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 016
Паштовы індэкс: 630 03 - 638 21
Геаграфічныя каардынаты: 59°22′14″ пн. ш. 16°30′46″ у. д. / 59.37056° пн. ш. 16.51278° у. д. / 59.37056; 16.51278Каардынаты: 59°22′14″ пн. ш. 16°30′46″ у. д. / 59.37056° пн. ш. 16.51278° у. д. / 59.37056; 16.51278
Эскільстуна на мапе Швэцыі
Эскільстуна
Эскільстуна
Эскільстуна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.eskilstuna.se

Эскільстуна (па-швэдзку: Eskilstuna) — горад у Швэцыі, прыкладна за 115 км на захад ад Стакгольму, на рацэ Эскільстунаон, у некалькіх кілямэтрах ад азёраў Мэлярэн і Ельмарэн. Цэнтар аднайменнай камуны ў лэне Сёдэрманлянд. Насельніцтва 64 679 (2010).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Эскільстунаон і гістарычны цэнтар Эскільстуны

Спачатку на месцы сучаснага гораду існавалі два гандлёвыя мястэчкі: Форс і Туна. Апошняя ўпершыню згадваецца ў летапісы пад 1104 годам, калі тут ужо існаваў культ Сьвятога Эскіля, які паводле адной зь лягендаў, быў забітым паганцамі ангельскім манахам. У 1120 Туна была ўжо цэнтрам біскупства, а прыкладна ў 1266 была перайменавана ў «Эскілеву Туну» (па-швэдзку: Eskilstuna)[1]. Напрыканцы XVI стагодзьдзя Эськільстуна становіцца рэзыдэнцыяй герцага Карла, які пабудаваў тут замак Эскільстунагус (згарэў у XVII стагодзьдзі). У 1659 кароль Карл X Густаў заснаваў на заходнім беразе Эськільстунаон горад, названы ў яго гонар — Карл Густаўсстад, дзе адразу ўзьніклі мануфактуры па вытворчасьці зброі (у 1833 гэты горад увайшоў у склад Эскільстуны). З канца XVIII стагодзьдзя Эскільстуна становіцца важным прамысловым цэнтрам (асабліва мэталюргіі) і застаецца ім да 1970-гадоў, калі шэраг прадпрыемстваў (Carl Gustafs stads gevärsfaktori, Eskilstuna Jernmanufaktur, Nickelfabriks AB Gottfrid Carlsson, Gense, August Stenman і іншыя) сталі зачыняць свае фабрыкі ў Эськільстуне. У 1990-я гады была пракладзеная чыгунка Svealandsbanan, што станоўча паспрыяла разьвіцьцю горада. Найбольш значнай падзеяй у найсучаснай гісторыі Эскільстуны пакуль зьяўляецца пажар 2009 году ў гатэлі Quality Hotel Statt.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарная царква (Klosters kyrka)
Кавальні Радэмахэра
  • Стары горад
  • Кляштарная царква (1929)
  • Музэй гораду (па-швэдзку: Eskilstuna stadsmuseum)
  • Музэй індустрыйнай гісторыі Мунктэльмузэет (па-швэдзку: Munktellmuseet)
  • Кавальні Радэмахэра (музэй; па-швэдзку: Rademachersmedjorna)
  • Заапарк Parken Zoo

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля 10 000 жыхароў Эскільстуны маюць фінскія карані (большасьць зь іх — гэта дзеці або ўнукі фінскіх рабочых эмігрантаў). Фінская мова і мэянкіелі маюць афіцыйны статус у Эскільстуне і некаторых суседніх камунах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эскільстунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Det medeltida Sörmland, Johan Anund och Linda Qviström