Эспанёл Барсэлёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Гішпаніі Эспанёл Барсэлёна
Espanyol de barcelona.png
Поўная назва Real Club Deportivo Español de Barcelona
Заснаваны 28 кастрычніка 1900
Горад Барсэлёна, Гішпанія
Стадыён Эстадзі Карнэльлі Эль Прат
Умяшчальнасьць: 40 500
Прэзыдэнт Рамон Кандаль
Галоўны трэнэр Маўрыцыё Пачэтына
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2011—2012 14 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Эспанёл (па-каталёнску: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, па-гішпанску: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — гішпанскі футбольны клюб, што ўваходзіць у спартовую сыстэму «Эспанёл», дзе акрамя яго ёсьць яшчэ й жаночы футбольны клюб, мужчынскі й жаночы баскетбольныя клюбы, хакейны клюб, клюб жаночага валейболу й бэйсбольны клюб. Месьціцца ў горадзе Барсэлёна. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнэльлі Эль Прат», што можа зьмясьціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплюатацыю 2 жніўня 2009 году пераможным матчам над «Лівэрпулам». «Эспанёл» зьяўляецца шостым футбольным клюбам Гішпаніі па агульнай колькасьці балаў у чэмпіянатах краіны, але клюб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды гораду «Барсэлёне», саступаючы ў дасягненьні й папулярнасьці.

Клюб быў заснаваны 28 кастрычніка 1901 году гішпанскім інжэнэрам з Барсэлёнскага ўнівэрсытэту Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Зьвяз гішпанскіх футбалістаў» (гішп. Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «Гішпанскі футбольны клюб» (гішп. Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфармаваная выключна гішпанскімі аматарамі.

«Эспанёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Празь нейкі час сябар клюбу адчыніў тэкстыльную фабыку й пачаў забясьпечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноўку зьмяніла імя на «Спартовы клюб Гішпаніі» (гішп. Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.

Зьмест

Дасягненьні[рэдагаваць]

Розная інфармацыя[рэдагаваць]

Склад каманды[рэдагаваць]

Па стане на 30 студзеня 2013 году

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Крыстыян Альварэс (капітан) 1985
2 Сьцяг Бразыліі Аб Фэліпэ Матыёні 1988
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Рауль Радрыгес 1987
4 Сьцяг Гішпаніі ПА Віктор Санчэс 1987
5 Сьцяг Гішпаніі Нап Сэрхіё Тэхера 1990
6 Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Фарлін 1988
7 Сьцяг Гішпаніі ПА Рауль Баэна 1989
8 Сьцяг Уругваю Нап Крыстыян Стуані 1986
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Сэрхіё Гарсія 1983
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Жаан Вэрду (віцэ-капітан) 1983
12 Сьцяг Італіі Нап Самуэле Лёнга (ар. «Інтэр») 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Кіка Касыльлё 1986
15 Сьцяг Мэксыкі Аб Эктар Марэна 1988
16 Сьцяг Гішпаніі Аб Хаві Лёпэс 1986
17 Сьцяг Баўгарыі ПА Марцін Петраў 1979
18 Сьцяг Гішпаніі Аб Жаан Капдэвіля 1978
19 Сьцяг Аргентыны Аб Дыега Калёта 1981
20 Сьцяг Партугаліі ПА Сыман Самброза 1979
22 Сьцяг Ганы ПА Вакаса Мубарак 1990
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Крыстыян Гомэс 1989
24 Сьцяг Гішпаніі ПА Крыстыян Альфонса 1989
27 Сьцяг Гішпаніі Аб Віктор Альварэс 1993

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Эспанёл Барсэлёнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў