Эстонская Вікіпэдыя
![]() |
|
| URL | et.wikipedia.org |
|---|---|
| Камэрцыйны? | не |
| Рэгістрацыя | Маямі |
| Даступныя мовы | эстонская |
| Уладальнік | Фундацыя «Вікімэдыя» |
| Пачатак працы | 24 ліпеня 2002 |
| Бягучы стан | дзейнічае |
Эсто́нская Вікіпэ́дыя (па-эстонску: Eesti Vikipeedia) — разьдзел Вікіпэдыі на эстонскай мове. Гэта 38-ы па велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, заснаваны 24 ліпеня 2002 году. Зьмяшчае больш за 102 000 артыкулаў (на 27 кастрычніка 2012 году)[1].
Зьмест |
Статыстыка [рэдагаваць]
Па стане на кастрычнік 2012 року эстонская Вікіпэдыя займае 3-е месца па колькасьці артыкулаў на душу эстанамоўнага насельніцтва сярод Вікіпэдыяў з колькасьцю артыкулаў большай за 100 000, і 10-е месца ў агульным сьпісе[2].
Эстонская Вікіпэдыя стала 41-ым разьдзелам, які пераўзышоў 100 000-ны рубеж (гэта адбылося 25 жніўня 2012), і трэцім па гэтым паказьніку сярод уральскіх моваў пасьля фінскае і вугорскае Вікіпэдыяў[1].
Па стане на кастрычнік 2012 колькасьць артыкулаў у эстонскім разьдзеле складае 23% ад артыкулаў усіх разьдзелаў, якія належаць да фіна-пермскіх моваў, што зьяўляецца другім паказьнікам у гэтай групе пасьля фінскага разьдзелу[3].
Па стане на кастрычнік 2012 разьдзел мае 654 актыўныя карыстальнікі і 37 адміністратараў[2]. Адной з ключавых фігураў эстонскай Вікіпэдыі зьяўляецца Андрэс Луўрэ(et), якому ў 2008 року прэзыдэнт Эстоніі Тоамас Хэндрык Ільвэс прысудзіў Дзяржаўную ўзнагароду Валянтэр року(en).

| Артыкулаў | Дата |
|---|---|
| 100 | сьнежань 2002 |
| 500 | верасень 2003 |
| 1000 | кастрычнік 2003 |
| 5000 | ліпень 2004 |
| 10 000 | 15 траўня 2005 |
| 15 000 | 12 лютага 2006 |
| 20 000 | 22 ліпеня 2006 |
| 25 000 | 30 кастрычніка 2006 |
| 30 000 | 1 лютага 2007 |
| 35 000 | 12 траўня 2007 |
| 40 000 | 30 жніўня 2007 |
| 45 000 | 23 студзеня 2008 |
| 50 000 | 4 чэрвеня 2008 |
| 55 000 | 19 кастрычніка 2008 |
| 60 000 | 21 лютага 2009 |
| 65 000 | 15 ліпеня 2009 |
| 70 000 | 15 сьнежня 2009 |
| 75 000 | 18 траўня 2010 |
| 80 000 | 30 лістапада 2010 |
| 85 000 | 1 чэрвеня 2011 |
| 90 000 | 12 лістапада 2011 |
| 95 000 | 30 сакавіка 2012 |
| 100 000 | 25 жніўня 2012 |
Па стане на кастрычнік 2012 91,4% усіх рэдагаваньняў у разьдзеле робяць карыстальнікі з Эстоніі, 1,7% унёску — зь Фінляндыі. Цікава, што трэцяе месца падзялілі карыстальнікі са Швэцыі, ЗША і Японіі[4].
Храналёгія [рэдагаваць]

Конкурсы [рэдагаваць]
У эстонскім разьдзеле ладзяцца тэматычныя тыдні на напісаньне ці пашырэньне артыкулаў. Па выніках конкурсу незалежныя экспэрты вызначаюць пераможцаў, якіх узнагароджваюць прызамі. Першы конкурс, які праходзіў з 4 красавіка па 4 траўня 2009 року, тычыўся нарвэскай тэматыкі. Падчас конкурсу было створана 623 артыкулы[5] і яшчэ 768 дапоўненыя[6]. Пераможцы атрымалі ўзнагароды ад амбасады Нарвэгіі.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ а б Сьпіс Вікіпэдыяў паводле колькасьці артыкулаў / больш за 100 000
- ^ а б Сьпіс Вікіпэдыяў паводле адносінаў колькасьці носьбітаў мовы да артыкулаў
- ^ Сьпіс Вікіпэдыяў паводле моўных групаў
- ^ Wikimedia Traffic Analysis Report - Page Edits Per Wikipedia Language - Breakdown(анг.). Фундацыя «Вікімэдыя» (23 кастрычніка 2012). Праверана 27 кастрычніка 2012 г.
- ^ Eestikeelses Vikipeedias 623 uut artiklit(эст.). AS Äripäev (14.05.2009). Праверана 27 кастрычніка 2012 г.
- ^ Loe Veel. (1/2010) Vastab eestikeelse Vikipeedia administraator ja Tartu Ülikooli geenitehnoloogia üliõpilane Ivo Kruusamägi(эст.) Horisont Праверана 27 кастрычніка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Вікіпэдыя мае вэрсію на эстонскай мове |
Вікімэдыя Эстонія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||
