Эстонская мова
| Эстонская eesti keel |
|
| Ужываецца ў | Эстонія |
|---|---|
| Рэгіён | Прыбалтыка |
| Колькасьць карыстальнікаў | 1,1 мільёна |
| Клясыфікацыя |
Уральская сям’я |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | Эстоніі, Эўрапейскі Зьвяз |
| Рэгулюецца | Інстытут эстонскай мовы |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | et |
| ISO 639-2(B) | est |
| ISO 639-2(T) | est |
Эсто́нская мо́ва — мова эстонцаў, адносіцца да прыбалтыйска-фінскай галіны фіна-вугорскай сям’і моваў. Афіцыйная мова Эстоніі і Эўрапейскага Зьвязу. Пісьмовасьць на аснове лацінскага альфабэту.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Некалькі протаэстонскіх гаворак пачалі адзьдзяляцца ад агульнае прыбалтыйска-фінскае моўнае супольнасьці ўжо ў пачатку нашае эры. У пэрыяд з 12 па 13 стагодзьдзі на іх аснове пачала фармавацца стараэстонская мова. Пазьней на эстонскую мову паўплывалі германскія, балцкія мовы і расейская мова. Напрыклад, германізмы можна сустрэць у галіне прафэсійнае лексыкі, русізмы — ў словах, якія былі часта ўжывальнымі ў пэрыяд Кіеўскае Русі.
Першыя рукапісныя творы па-эстонску датуюцца 16 стагодзьдзем. Найбольш даўнім рукапісам, які дайшоў да нашага часу, зьяўляецца Куламааскі рукапіс — пераклад на эстонскую мову трох каталіцкіх малітваў: Pater noster, Ave Maria и Credo.
Афармленьне літаратурнага стандарту эстонскае мовы йшло на працягу 19 ст.
Асноўная характарыстыка [рэдагаваць]
Пісьмовасьць [рэдагаваць]
Як і іншыя шматлікія фіна-вугорскія мовы, носьбіты эстонскае мовы карыстаюцца лацінскім альфабэтам. Як у іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах у эстонскай мове прысутнічаюць літары ä, ö, ü, а таксама літары š, ž, якія ў эстонскай мове зьявіліся пазьней. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Ff, Zz, Šš, Žž ужываюцца толькі ў запазычаньнях і напісаньні ўласных назваў. Літара Õõ у эстонскай была дадана асобна лінґвістам Ота Вільґельмам Мазінґам.
Сучасны выгляд эстонскага альфабэту.
| A a | B b | C c | D d | E e | F f | G g | H h |
| I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
| Q q | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
| V v | W w | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü | X x | Y y |
Артаґрафія [рэдагаваць]
Эстонская мова, як і беларуская, у большасьці напісаньні словаў падпарадкоўваецца фанэматычнаму прынцыпу — адна літара адпавядае адной фанэме. Але існуюць некаторыя марфаляґічныя й гістарычныя выключэньні. Напрыклад, літара h аглушае на пісьме гукі b, g, d пры скланеньні словаў, калі замест іх вымаўляецца p, k, t. Часам літары š, ž могуць замяняць на спалучэньні sh, zh, хоць гэта й лічыцца няправільным.
Сучасныя эстонскія прынцыпы артаґрафіі былі створаны навукоўцам Эдуардам Ахрэнсам на аснове фінскае артаґрафіі ў другой палове 19 стагодзьдзя. Раней ужывалася артаґрафія Бэнґта Ґотфрыда Фарсэліюса і Ягана Горнунґа, якая была створана ў 17 стагодзьдзі. Некаторыя прынцыпы нямецкае артаґрафічнае мовы захоўваліся ў эстонскай мове і пазьней — напрыклад, літару Ww ужывалі замест Vv да 1930-ых гадоў.
Фанэтыка [рэдагаваць]
Галосныя [рэдагаваць]
У эстонскай мове дзевяць галосных гукаў, вялікая колькасьць дыфтонгаў. Адсутнічаюць рэдукаваныя гукі.
Зычныя [рэдагаваць]
Фанэтычная сыстэма характарызуецца выкарыстаньнем цьвёрдых і мяккіх зычных гукаў, неасьпіраваных выбухных зычных (гукі p, t, k прамаўляюцца без прыдыханьня ў адрозьненьне ад нямецкіх моваў) і магчымасьцю спалучэньня цьвёрдых зычных з галоснымі пярэдняга шэрагу (напрыклад, у словах tee, täht, töö, tüvi t вымаўляецца цьвёрда, перад галосным i зычныя зьмякчаюцца). Зычныя гукі b, g, d і запазычаны ž вымаўляюцца глуха ці паўзвонка.
Дыялекты [рэдагаваць]
Эстонская мова ў дыялектным пляне падзяляецца на дзьве адметныя і моцна адрозныя адна ад адной гаворкі: паўночную і паўднёвую. Часам з паўночных дыялектаў асобна вылучаюць дыялекты кірдэраніку, якія распаўсюджаныя на паўночным усходзе Эстоніі.
Паўночныя дыялекты зьмяшчаюць у сябе тры ґрупы гаворак. Кескмурэ, альбо сярэдняя ґрупа — аснова літаратурнае мовы, распаўсюджаны ў ваколіцах Таліну. Ляэнэмурэ, ці заходняя ґрупа, распаўсюджаная ў Пярнумаа і Ляэнэмаа. Ґрупа гаворак Саартэмурэ распаўсюджаная на выспах Саарэмаа і Хіюмаа. Ґрупа гаворак ідамурэ, альбо ўсходняя, распаўсюджаная на паўночна-заходнім узьбярэжжы возера Пэйпсі.
Асобна варта вылучыць паўднёвую дыялектную зону. Яна складаецца з чатырох ґруп гаворак — мулґіская, тартуская, выруская і сэтуская, якія часам вылучаюцца ў асобныя мовы альбо ў адну асобную паўднёваэстонскую мову. Часам гаворка сэту лічыцца не асобнай паўднёваэстонскай гаворкай, а часткай гаворкі выру.
Спасылкі [рэдагаваць]
Эстонская мова — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Вікіпэдыя мае вэрсію на эстонскай мове |
- Learn to Speak Estonian(анг.)
- Estonian Language Course(анг.)
- Еesti valgevene sõnaraamat Internetis — Эстонска-беларускі слоўнік (наркамаўка)
|
||||||||||||||||||||
|
|
|||||