Эстуарэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Правінцыя на мапе Габону

Эстуарэ (па-француску: Estuaire) — адна з дзевяці правінцыяў Габону, якая месьціцца на паўночным захадзе краіны. Мае выхад да Атлянтычнага акіяна, а таксама мяжуе з Экватарыяльнай Гвінэяй на поўначы. Адміністрацыйны цэнтар — Лібрэвіль, які таксама зьяўляецца сталіцай краіны. Плошча — 20 740 км², насельніцтва складае 667 041 (на 2007 год).