Эстэбан Гранэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эстэбан Гранэра
Эстэбан Гранэра
Пэрсанальная інфармацыя
Мянушка пірат
Нарадзіўся 2 ліпеня 1987
Мадрыд, Гішпанія
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Сасьедад
Нумар 8
Моладзевыя клюбы
1995—2004 Рэал Мадрыд
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2006—2008
2007—2009
2009—2012
2012—2014
2013—2014
2014—
Рэал Мадрыд С
Рэал Мадрыд Б
Хэтафэ
Рэал Мадрыд
Кўінз Парк Рэйнджарз
Рэал Сасьедад
Рэал Сасьедад
48 (9)
37 (4)
62 (8)
67 (4)
25 (1)
4 (0)
0 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
18 траўня 2014.

Эстэбан Фэлікс Гранэра Маліна (па-гішпанску: Esteban Félix Granero Molina; нарадзіўся 2 ліпеня 1987 году, Мадырд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст клюбу «Рэал Сасьедад». Унівэрсальны паўабаронца, вядомы ў Гішпані як «пірат» (гішп. El Pirata), Гранэра можа згуляць як цэнтральнага паўабаронцу, гэтак і крэатыўнага паўабаронцу-распасоўшчыка, а пры патрэбе можа згуляць і на правым флянзе паўабароны. Асноўным ягоным амплюа лічыцца пазыцыя плэймэйкера. Мянушка жа «пірат» замацавалася за ім наступным чынам. Як прызнаецца сам Эстэбан, ён ня ведаў, як сьвяткаваць свае забітыя мячы, і не прыдумаў нічога арыгінальнага, як пачаць зачыняць адно вока далоньню. Журналісты тут жа прыдумалі яму мянушку, гледзячы на гэты жэст, а таксама на ягоныя ўскудлачаныя валасы й пацешную бараду[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эстэбан Гранэра прыйшоў у футбольную школу «Рэала» ва ўзросьце 8 гадоў і амаль адразу пачаў дэманстраваць там свой талент. Яму даверылі пазыцыю нападніка. У адзін з сэзонаў Гранэра забіў 83 галы ў чэмпіянаце да 10 гадоў. Як ён сказаў у адным са сваіх інтэрвію: «... проста сакрэт у тым, што я тады быў вышэй за ўсіх астатніх. Я біў мацней за іншых і быў мацней за ўсіх. Потым я вырас, цела сфармавалася і ўсё збалянсавалася, і мяне адсунулі ў цэнтар поля».

Гранэра гуляў за другую і трэцюю каманды «Рэала».

«Хэтафэ»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

31 жніўня 2007 году, у апошні дзень трансфэрнага вакна, Гранэра разам са сваім напарнікам па «Рэалу» Рубэнам дэ ля Рэдам перайшоў у склад «Хэтафэ». Дэбютаваў за «Хэтафэ» 16 верасьня 2007 году, у матчы 3-га тура чэмпіянату Гішпаніі супраць «Эспанёла». Але ягоны дэбют быў некалькі сапсаваны. «Хэтафэ» атрымаў паразу, а ён сам Эстэбан атрымаў чырвоную картку[2].

«Рэал Мадрыд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 ліпеня 2009 году «Рэал Мадрыд» ажыцьцявіў выкуп гульца, як паведамляецца, за € 4 млн[3]. Ягоны першы афіцыйны матч у складзе новага клюбу адбыўся 12 верасьня 2009 годзе ў матчы супраць «Эспанёла», дзе сталічныя гульцы перамаглі зь лікам 3:0[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэал

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эстэбан Гранэрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў