Эстэбан Камб’яса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эстэбан Камб’яса
Эстэбан Камб’яса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 жніўня 1980 (34 гады)
Буэнас-Айрэс, Аргентына
Рост 177 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лэстэр Сіці
Нумар 19
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1995—1996
1996—2004
1998—2001
2001—2002
2004—2014
2014—
Архэнтынас Хуніёрс
Рэал Мадрыд
Індэпэд’ентэ
Рывэр Плэйт
Інтэрнацыянале
Лэстэр Сіці
0 (0)
41 (0)
98 (14)
37 (12)
315 (41)
0 (0)
Зборныя
2000—2011 Аргентына 52 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
18 траўня 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
8 ліпеня 2011.

Эстэбан Матыяс Камб’яса Дэлё (па-гішпанску: Esteban Matías Cambiasso Deleau; нарадзіўся 18 жніўня 1980 года, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — аргентынскі футбаліст ангельскага клюбу «Лэстэр Сіці» й былы гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны. Перш за ўсё вядомы дзякуючы выступам за італьянскі клюб «Інтэрнацыянале», у якім правёў 10 гадоў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камб’яса ёсьць выхаванец школы «Архэнтынас Хуніёрс», хаця ўжо ў шаснаццаць гадоў, разам са сваім братам, пераехаў у Гішпанію, дзе пачаў выступаць за юнацкія каманды мадрыдзкага «Рэалу». Аднак зайграць у аснове «Рэалу» гэтак і ня здолеў, пасьля чаго ў 1998 годзе быў адпраўлены на радзіму ў арэнду ў «Індэпэд’ентэ», адкуль у 2001 годзе перайшоў у «Рывэр Плэйт», адразу ж атрымаўшы з клюбам перамогу ў чэмпіянаце Аргентыны.

У 2002 годзе тагачасны трэнэр «Рэалу» Вісэнтэ дэль Боске вярнуў Камб’яса ў каманду, і Эстэбан з камандай тут жа выйграў Супэркубак Эўропы. У 2003 годзе гулец стаў чэмпіёнам Гішпаніі і ўладальнікам Міжкантынэнтальнага кубка. Аднак, з-за вялікай колькасьці высакаклясных паўабаронцаў Камб’яса па-ранейшаму вельмі рэдка трапляў у асноўны склад «Рэалу», і кіраўніцтва «каралеўскага клюбу» вырашыла не падаўжаць з ім кантракт, які мінаў 30 чэрвеня 2004 году.

«Інтэрнацыянале»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпене 2004 году Эстэбан, на правах вольнага агента, перайшоў у «Інтэр», падпісаўшы з клюбам чатырохгадовы кантракт[1]. У жніўні 2006 году Камб’яса падоўжыў кантракт з «Інтэрам» да лета 2010 году[2], а ў сакавіку 2009 году — да 30 чэрвеня 2014 году[3].

«Лэстэр Сіці»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 жніўня 2014 году як вольны агент падпісаў гадавы кантракт з ангельскім клюбам «Лэстэр Сіці», каб дапамагчы наваку Прэм’ер-лігі захаваць сваё месца ў турніры.

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нацыянальнай зборнай Аргентыны Эстэбан дэбютаваў 20 сьнежня 2000 году ў матчы супраць зборнай Мэксыкі ў Лос-Анджэлесе. Камб’яса звачайна выконваў ролю асноўнага апорнага паўабаронцы, пра што кажа футболка зь пятым нумарам.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рывэр Плэйт»

«Рэал» Мадрыд

«Інтэрнацыянале»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эстэбан Камб’ясасховішча мультымэдыйных матэрыялаў