Эталён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міжнародны эталён мэтра (да 1960 году)

Эталё́н (па-француску: etalon) — сродак вымярэньняў (або комплекс сродкаў вымярэньняў), які забясьпечвае прайграваньне і (або) захоўваньне адзінкі, а гэтак жа перадачу яе памеру ніжэйстаячым па паверкавай схеме сродкам вымярэньняў і зацьверджанае ў якасьці эталёну ва ўсталяваным парадку.

Азначэньне паняцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дакладная мера або дакладны вымяральны прыбор, які служыць для прайграваньня, захоўваньня і перадачы адзінкі вымярэньня якой-небудзь велічыні.
  • Вымяральны прыбор большай дакладнасьці, прызначаны для праверкі іншых вымяральных прыбораў.
  • Мерка, узор для перайманьня, параўнаньня.

Найболей вядомыя эталёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эталёны даўжыні і масы, якія захоўваюцца ў Міжнародным бюро мер і ваг у Сэўры. Першы зь іх — «архіўны мэтар» — на сёньня мае толькі гістарычную цікавасьць. Другі — эталён кіляграма — захоўвае функцыю міжнароднага эталёну масы.

Кароткая гісторыя мэтралёгіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прымаўка «ўсякі купец на свой аршын мерае»[1] была дакладная літаральна да пачатку 19 стагодзьдзя, калі зьявіўся дзяржаўны эталён даўжыні. У царскай Расеі сур’ёзна зацікавіліся эталёнамі толькі ў канцы 19 стагодзьдзя. Была створаная Галоўная палата мер і ваг і замоўленыя ў Ангельшчыне дзяржаўныя эталёны даўжыні і масы, узгодненыя зь міжнароднымі.

Па меры разьвіцьця навукі і тэхнікі зьявілася патрэба ў вялікай колькасьці іншых эталёнаў. Напрыклад, эталён частаты, часу, тэмпэратуры, напругі і г. д. Прагрэс ня толькі ўводзіў новыя эталёны, але і падвышаў дакладнасьць старых. Даўжыня аднаго мэтра ў сапраўдны момант усталяваная роўнай шляху, якое праходзіць сьвятло ў вакуўме за (1 / 299 792 458) сэкунды.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]