Эта (літара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эта

Η, η (ст. грэц. Ήτα — міжнародны стандарт трансьлітарацыі — [heta, 'eta][1]). Першапачатковае старажытнагрэцкае вымаўленьне — Гета; гэтае вымаўленьне ляжыць у аснове сярэдневяковай заходнеэўрапэйскай транскрыпцыі Еta[2].

Η, η — 7-я літара грэцкага альфабэту. У сыстэме грэцкага альфабэтнага запісу лікаў мае лікавае значэньне 8. Паходзіць ад фінікійскае літары — «хэц». Ад літары Η, η паходзяць: лацінская літара H, а таксама кірылічныя літары И і Й. У сучасным мовазнаўстве, улічваючы асаблівасьці граматыкі грэцкай мовы, лічуцца правільнымі наступныя варыянты трансьлітарацыі назвы гэтае літары: Heta і 'eta[1]. У беларускім мовазнаўстве прынята транскрыпцыя Эта[3], што робіць вялікай складанасцю адрозьніваць яе ў трансьлітарацыі ад грэцкай літары Ε, ε (эпсылён).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Tack Heta
  2. ^ Andrew L. Sihler New Comparative Grammar of Greek and Latin. — illustrated. — New York: Oxford University Press, 1995. — P. 10–20.
  3. ^ У адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо