Этна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Этна
Вышыня 3357 м[1][2]
Краіна
Месцазнаходжаньне мэтрапольнае места Катанія[d], Castiglione di Sicilia[d], Sant'Alfio[d], Zafferana Etnea[d], Nicolosi[d], Belpasso[d], Biancavilla[d], Adrano[d], Брантэ[d], Maletto[d] і Randazzo[d]
Вулькан Этна

Э́тна — дзейны стратавулькан, разьмешчаны на ўсходнім узьбярэжжы Сыцыліі, недалёка ад гарадоў Мэсіны і Катаніі. Гэта найбольш высокі дзейны вулькан у Эўропе. Вышыня Этны зьмяняецца ад вывяржэньня да вывяржэньня. Этна — самая высокая гара Італіі на поўдзень ад Альпаў, яна займае тэрыторыю плошчай 1250 квадратных кілямэтраў. Такім чынам, Этна — самы вялікі актыўны вулькан Італіі, перавышае свайго найбліжэйшага «суперніка» Вэзувія больш, чым у 2,5 разы. Назва «Этна» арабскага паходжаньня і перакладаецца як «Гара агню».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ https://www.lasiciliaweb.it/2021/08/10/letna-ha-una-nuova-vetta-sud-est-a-3-357-metri/
  2. ^ https://www.ct.ingv.it/index.php/formazione-e-divulgazione/news/303-l-etna-si-supera-nuovo-record-di-altezza-a-3357-metri