Этыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Этыка (па-грэцку: ἠθικόν, ад стараж.-грэч. ἦθος — этас, «нораў, звычай») — філязофскае дасьледваньне сутнасьці, мэтаў і прычынаў маралі і маральнасьці.

Асноўныя праблемы этыкі:

  • Праблема крытэрыяў дабра і зла
  • Праблема сэнсу жыцьця і прызначэньня чалавека
  • Праблема справядлівасьці
  • Праблема належнага.

Тэрмін ўпершыню ўжыты Арыстотэлем як абазначэньне асаблівай галіны дасьледваньня «практычнай» філязофіі, якая спрабуе адказаць на пытаньне: «што мы павінны рабіць?» Асноўнай мэтай этыкі Арыстотэль называў шчасьце — дзейнасьць душы ў паўнаце дабрачыннасьці, г.зн. самарэалізацыі. Самарэалізацыя чалавека — гэта разумныя ўчынкі, якія пазьбягаюць крайнасьцей і трымаюцца залатой сярэдзіны. Таму асноўная дабрачыннасьць — гэта ўмеранасьць і разважлівасьць.