Эўгеніюш III (папа рымскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Эўгеніюш III (па-лацінску: Eugenius PP. III, сьвецкае імя Бэрнарда Паганэльлі (па-італьянску: Bernardo Paganelli); памёр 8 ліпеня 1153) — папа рымскі з 15 лютага 1145 году па 8 ліпеня 1153 году. Першы папа з ордэну цыстэрцыянаў на Папскам Пасадзе, вучань Бэрнарда Клервоскага.
Бэрнарда быў выхадцам Пізы. Пачынаючы з XVI стагодзьдзя гісторыкі лічылі яго чальцом шляхетнай пізанскай сям’і Паганэльлі ды Мантэманьнё, але сьведчаньні сучасьнікаў паказваюць на ягонае сьціплае паходжаньне. У 1106 стаў канонікам катэдральнага сабору Пізы, у 1115 годзе стаў іпадыяканам. Падчас свайго знаходжаньня ў Пізе папа Інакентыюс II прысьвяціў Паганэльлі ў сьвятары.
Эўгеніюш III (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў