Эўрапейскае радыё для Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эўрарадыё
Эўрапейскае радыё для Беларусі
Горад Менск
Краіна Беларусь
Фармат Музычна-навінавы
Музычны фармат Маладзёвы
Частасьць 103,4 FM (Берасьце), 103,8 FM (Ліда, Гарадзенская вобласьць), 105,3 і 107,1 FM (Пінск, Берасьцейская вобласьць) 68,24 мэгагэрц (Глыбокае, Віцебская вобласьць)
Час вяшчаньня Кругласутачна
Зона вяшчаньня Захад Беларусі
Пачатак працы 6 лютага 2006 (7 гадоў таму)
Заснавальнік Беларуская асацыяцыя журналістаў
Уласьнік Эўрапейскі Зьвяз
Кіраўнікі Зьміцер Новікаў, Віталь Зыблюк
Сайт www.euroradio.by
Twitter euroradio
Facebook euroradio.fm
Вконтакте euroradio
YouTube EuroradioVIDEO
Он-лайн-трансьляцыя http://www.euroradio.by/listen-8000.pls

Эўрапе́йскае ра́дыё для Белару́сі (ЭРБ, Эўрарадыё) — беларускамоўная радыёстанцыя зь сядзібай у Варшаве, якая прэзэнтуе навіны й забаўляльныя перадачы зь лютага 2006 году. Працуе на хвалях FM і нізкім FM, а таксама праз спадарожнік і Інтэрнэт. Утрымліваецца на сродкі Эўрапейскага Зьвязу[1]. Пастановай № 1463 ад 11 лістапада 2009 году Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь выдаў радыёстанцыі дазвол на заснаваньне карэспандэнцкага пункту ў Менску[2]. На 22 сьнежня 2012 г. Эўрарадыё мела 10 карэспандэнтаў[3].

Мэтай радыёстанцыі зьяўляецца распаўсюд сярод беларускіх слухачоў актуальнай, сучаснай, незалежнай і сапраўднай інфармацыі, а таксама эўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасьцяў. Акрамя таго, праект скіраваны на развіцьцё новага пакаленьня журналістаў, здольных да прафэсыйнай працы на Беларусі пад час пераходу да дэмакратыі й вольнага рынку.

Зьмест

Структура [рэдагаваць]

Эўрарадыё ёсьць некамэрцыйнай арганізацыяй, закладзенай у верасьні 2005 году ў Варшаве. Ейнымі ўдзельнікамі сталі беларускія журналісты й няўрадавыя арганізацыі з Польшчы, Летувы й Чэхіі. Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў актыўна спрыялі зьяўленьню радыёстанцыі. Праграмы рыхтуюцца камандай беларускіх журналістаў у Варшаве й Менску, а таксама сеткай рэпартэраў у абласьцёх Беларусі. Ядром каманды сталіся былыя супрацоўнікі такіх радыёстанцыяў, як зачыненае ў 1996 годзе Менскае Радыё 101,2, Радыё «Свабода», Польскае радыё і Радыё Рацыя.

Фармат [рэдагаваць]

ЭРБ – гэта забаўляльна-інфармацыйная радыёстанцыя. Ейнай мэтавай аўдыторыяй зьяўляецца перадусім моладзь ува ўзросце 18-35 гадоў. Радыё працуе 24 гадзіны на дзень. Кожная гадзіна пачынаецца з выпуску навінаў працягласьцю каля 3 хвілін, а таксама кожныя паўгадзіны выходзіць агляд навінаў. Да таго ж, у этэры гучаць эканамічныя, культурніцкія, спартовыя праграмы, камэнтары экспэртаў. Госьці й удзельнікі перадачаў зьяўляюцца палітыкамі, грамадзкімі асобамі, прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў. ЭРБ таксама прэзэнтуе экстраныя выпускі навінаў пры неабходнасьці.

Значную частку этэру займае сусьветная й беларуская музыка. ЭРБ рэалізуе шэраг праектаў па падтрымцы беларускіх музыкаў, напрыклад, штогод ладзіць фэст “Будзь вольным” (Be Free) ва Ўкраіне. ЭРБ выпускае штодзённую інфармацыйную праграму “ЭўраZOOM”. Гэтая перадача, скіраваная на моладзь, нясе ідэю прысутнасьці Беларусі ў палітычнай і культурніцкай прасторы Эўропы.

Перадачы [рэдагаваць]

  • Кардыяграма (чацьвер, 17:00-18:00);
  • Петарда (панядзелак-чацьвер, 0:00-0:30, 7:00-07:30 і 20:00-20:30, пятнiца, 0:00-0:30, 7:00-07:30 і 20:00-21:00 ды субота, 9:00-10:00);
  • Форум Беларусь (панядзелак, 8:00-9:00, субота, 7:00-7:30 і 10:00-11:00 ды нядзеля, 8:00-9:00);
  • Эўразум (панядзелак, 6:00-7:00, 18:00-19:00 і 22:00-23:00, аўторак-пятніца, 6:00-7:00, 8:00-9:00, 18:00-19:00 і 22:00-23:00 ды субота, 8:00-9:00 і 13:00-14:00).

Частасьці [рэдагаваць]

FM(en): 98,1 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00) — Ваўкавыск, Вялікая Бераставіца, Горадня, Зэльва, Ліда, Масты й Шчучын (Гарадзенская вобласьць), Аўгустоў, Беласток, Бельск-Падляскі, Гайнаўка, Саколка й Сямяцічы (Падляскае ваяводзтва), 99,2 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00) — Берасьце, Высокае (Камянецкі раён), Камянец і Маларыта (Берасьцейская вобласьць) ды Белая (Люблінскае ваяводзтва), 103,4 — Берасьце (панядзелак-пятніца, 0:00-0:30 і субота-нядзеля, 7:00-7:30), 103,8 — Ліда (штодня, 23:00-0:00), 105,3 і 107,1 — Пінск (штодня, 12:55-19:00 і 21:00-22:00). Ультракароткія хвалі(en): 68,24 мэгагэрцаў (кругласутачна) — Відзы (Браслаўскі раён), Глыбокае, Мёры й Паставы (Віцебская вобласьць). Спадарожнік «Астра 4А(en)»: арбітальнае(be) разьмяшчэньне — 4,8° усходняй даўгаты, частасьць — 12379,62 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў(en) — гарызантальная, хуткасьць патока(en) — 27,5 мэгазнакаў/сэк., выпраўленьне памылак(en) — 3/4.

Інтэрнэт-старонка пашырае й паглябляе зьмест радыёэтэру, а таксама месьціць арыгінальную інфармацыю, якая выходзіць па-за межы этэру. Апошнія навіны, сьпецыяльныя справаздачы, музычныя праграмы, інтэрвью, фотагалерэі, музычныя чарты, падкасты і шмат што іншае можна знайсьці онлайн. Уся інфармацыя прэзэнтаваная на беларускай, расейскай і ангельскай мовах.

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]