Эўрапейская Хартыя рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўрапейская Хартыя рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў
     Дзяржавы, што падпісалі й ратыфікавалі Хартыю      Дзяржавы, што падпісалі, але не ратыфікавалі Хартыю      Дзяржавы, што не падпісалі й не ратыфікавалі Хартыю      Дзяржавы, што не зьяўляюцца чальцамі Рады Эўропы [1]

     Дзяржавы, што падпісалі й ратыфікавалі Хартыю

     Дзяржавы, што падпісалі, але не ратыфікавалі Хартыю

     Дзяржавы, што не падпісалі й не ратыфікавалі Хартыю

     Дзяржавы, што не зьяўляюцца чальцамі Рады Эўропы

[1]
Падпісаная 5 лістапада 1992
 ·  месца Страсбург
Набыла моц 1 сакавіка 1998
Бакі 33 дзяржавы
Месца захаваньня офіс Генэральнага Сакратара Рады Эўропы
Статус дзеючая
Мова ангельская, француская мовы
Тэкст у Вікікрыніцах:
en:European Charter for Regional or Minority Languages
http://www.coe.int/t/dg4/education/minlang/

Эўрапе́йская Ха́ртыя рэгіяна́льных моваў або моваў ме́ншасьцяў — адна з эўрапейскіх дамоваў, прынятая ў 1992 годзе пад эгідаю Рады Эўропы з мэтаю абароны й прасоўваньня гістарычных моваў або моваў меншасьцяў у Эўропе, падрыхтоўку да якой ажыцьцявіла Пастаянная Канфэрэнцыя па мясцовых і рэгіянальных уладах Эўропы. Фактычныя палажэньні былі складзеныя Парлямэнцкай Асамблеяй Рады Эўропы на аснове рэкамэндацыяў Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Эўропы — арганізацыі, што ўтварылася ў выніку рэарганізацыі Пастаяннае Канфэрэнцыі.

Асноўныя прынцыпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палажэньні Хартыі прадугледжваюць падтрымку мовам, што традыцыйна выкарыстоўваюцца грамадзянамі дзяржаваў-падпісантаў Хартыі і пры гэтым у значнай ступені адрозьніваюцца ад афіцыйнай мовы/мовы большасьці, маюць пэўную тэрытарыяльную аснову або выкарыстоўваюцца ў межах усяе дзяржавы. Зыходзячы з азначанага, Хартыя не прадугледжвае падтрымку моваў мігрантаў або моваў, што разглядаюцца ўладамі дзяржавы як дыялект афіцыйнае мовы або мовы большасьці. Падтрымку з боку Хартыі таксама могуць атрымаць мовы, якія ня маюць дзяржаўнага статусу, але маюць афіцыйны статус у якой-кольвек адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы краіны (напрыклад, каталянская мова ў Каталёніі). Зь іншага боку, палажэньні Хартыі могуць не распаўсюджвацца на мовы, якія зьяўляюцца дзяржаўнымі, але фактычна ёсьць мовамі меншасьці (напрыклад, ірляндзкая мова ў Рэспубліцы Ірляндыя). Існуюць прэцэдэнты падпісаньня Хартыі, але наступнай пасьля гэтага Канстытуцыйнай забароны дзеяньня Хартыі (Францыя).

Палажэньні Хартыі прапаноўваюць усім дзяржавам-падпісантам вялікі набор сродкаў для абароны й заахвочваньня выкарыстаньня мясцовых гістарычных рэгіянальных моваў або моваў меншасьцяў. Палажэньні Хартыі прадугледжваюць два ўзроўні абароны рэгіянальных моваў, аднак усе дзяржавы-падпісанты мусяць прытрымлівацца прынамсі мінімальнага ўзроўню падтрымкі. Дзяржава-падпісант таксама можа ўзяць на сябе абавязацельствы па вышэйшым узроўні падтрымкі мовы, у выніку чаго дзяржава-падпісант абавязваецца ўзяць на сябе забесьпячэньне ня менш як 35 захадаў па абароне моваў.

Мовы, што знаходзяцца пад абаронай паводле Хартыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніжэй прыведзены пералік краінаў-падпісантаў Хартыі, а таксама мовы, што атрымалі ў іх падтрымку пасьля ратыфікацыі Хартыі. У дужках прыведзеная дата ратыфікацыі[2].

Сьцяг Армэніі Армэнія (25 студзеня 2002)

Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя (28 чэрвеня 2001, ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі)

Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія і Герцагавіна (21 верасьня 2010)

Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія (27 сакавіка 2001. Ніжэй пералічаныя мовы, ратыфікаваныя ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі й Паўночнай Ірляндыі, а таксама мовы, ратыфікаваныя па-за Каралеўствам — на Кароннай Зямлі Востраў Мэн)

Сьцяг Гішпаніі Гішпанія (9 красавіка 2001)

Сьцяг Даніі Данія (8 верасьня 2000. Хартыя не закранае фарэрскую й грэнляндзкую мовы, што маюць уласны афіцыйны статус у адпаведных аўтаноміях)

Сьцяг Кіпру Кіпр

Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына (26 красавіка 1995)

Сьцяг Ліхтэнштайну Ліхтэнштайн (18 лістапада 1997)

  • адсутнічаюць

Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург (22 чэрвеня 2005)

  • адсутнічаюць[4]

Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія (10 лістапада 1993)[5]

Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды (2 траўня 1996)

Сьцяг Нямеччыны Нямеччына (16 верасьня 1998. Ратыфікавала Хартыю адносна кожнай мовы асобна для кожнай зямлі)

Сьцяг Польшчы Польшча (12 лютага 2009)

Сьцяг Румыніі Румынія (24 кастрычніка 2007)

Сьцяг Славаччыны Славаччына (5 верасьня 2001)

Сьцяг Славеніі Славенія (4 кастрычніка 2000)

Сьцяг Сэрбіі Сэрбія (15 лютага 2006. Ратыфікаваная 22 сьнежня 2005 году ў часы існаваньня Сэрбіі й Чарнагорыі)

Сьцяг Украіны Украіна (19 верасьня 2005. Мовы не ўказаныя па прыметніках, аднак ратыфікаваныя «мовы наступных нацыянальных меншасьцяў». У пералік ня трапілі русіны, якія ва Ўкраіне лічацца этнічнай групай украінцаў. Фактычнае выкарыстаньне маюць толькі некаторыя з ратыфікаваных моваў)

Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя (9 лістапада 1994)

Сьцяг Харватыі Харватыя (5 лістапада 2007)

Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя (15 лютага 2006)

Сьцяг Чэхіі Чэхія (15 лістапада 2006)

Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя (23 сьнежня 1997)

Сьцяг Швэцыі Швэцыя (9 лютага 2000)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ European Charter for Regional or Minority Languages CETS No.: 148 (анг.) (Афіцыйны партал Рады Эўропы). Рада Эўропы. Праверана 16 сакавіка 2014 г.
  2. ^ Сьпіс краінаў-падпісантаў зь пералікам прызнаных моваў на афіцыйным сайце Рады Эўропы (анг.) Афіцыйны Сайт Рады Эўропы. Рада Эўропы. Праверана 16 сакавіка 2014 г.
  3. ^ Aplicación de la Carta en España, Segundo ciclo de supervisión (гішп.) Праверана 16 сакавіка 2014 г.
  4. ^ Application on the Charter in Luxembourg. Report of the Committee of Experts on the Charter (анг.). Рада Эўропы (2008). Праверана 16 сакавіка 2014 г.
  5. ^ Гл. справаздачу на афіцыйнай старонцы Міністэрства Культуры Нарвэгіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]