Эўрапейскі Зьвяз
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Эўрапе́йскі Зьвяз (Эўразьвя́з) — эканамічнае і палітычнае аб'яднаньне краінаў Эўропы, у якое цяпер уваходзяць 27 дзяржаваў кантынэнту.
[рэдагаваць] Гісторыя
Гісторыя аб'яднаньня пачалася з Парыскай дамовы 1951 году аб утварэньні Эўрапейскай супольнасьці вуглю і сталі, сябрамі якой сталі Бэльгія, Францыя, Нямеччына, Італія, Люксэмбург і Нідэрлянды. У 1957 годзе была падпісаная Рымская дамова аб стварэньні Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці. У 1992 годзе паводле Маастрыхсткай дамовы 15 удзельніцаў Эўразьвязу істотна падвысілі палітычны статус свайго аб'яднаньня, пагадзіўшыся праводзіць агульную абаронную, фінансавую й эканамічную палітыку.
Базавая структура Эўразьвязу ўключае ў сябе Эўракамісію (своеасаблівая Рада міністраў), эўрапейскі парлямэнт і суд. Асноўныя кіраўнічыя структуры Эўразьвязу знаходзяцца ў Брусэлі.
На дадзены момант 12 краінаў аб'яднаньня маюць адзіную валюту - эўра. Фінансавую палітыку рэгулюе Эўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэньне прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаваў - удзельнікаў зьвязу.
Шэсьць краінаў заснавальнікаў Эўразьвязу: Бэльгія, Італія, Люксэмбург, Нідэрлянды, Нямеччына й Францыя.
У 1973 годзе да Зьвязу далучыліся Вялікая Брытанія, Данія й Ірляндыя.
У 1986 годзе - Гішпанія й Партугалія.
У 1995 годзе - Аўстрыя, Фінляндыя, Швэцыя.
1 траўня 2004 году да Эўразьвязу далучылі яшчэ 10 новых сябраў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Летува, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэская Рэспубліка й Эстонія.
У 2007 годзе - Баўгарыя й Румынія.
Грэнляндыя, якая атрымала пэўны сувэрэнітэт ад Даніі у 1979 годзе, пакінула Эўразьвяз у 1985 годзе па правядзеньні рэфэрэндуму.
Бягучыя кандыдаты на ўступленьне ў Эўразьвяз: Турэччына, Харватыя й Македонiя.
[рэдагаваць] Агульныя дадзеныя
- Плошча:4,455,789 км2 (на сёмым месьце ў сьвеце)
- Насельніцтва: 497,379,074 (усе 25 краінаў) (на трэйцім мейсьце ў сьвеце)
- ВНП: € 9.61·10¹²
- ВНП на душу насельніцтва: € 21,125
- Часавы пас: UTC 0 + 2
- Гімн: An die Freude (Ода да радасьці)
- Дамэн: .eu (і eu.int)

