Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
| Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт | |
| Дэвіз | ЭГУ — позірк у будучыню! |
|---|---|
| Заснаваны | 1992 |
| Тып | Гуманітарны ўнівэрсытэт |
| Прэзыдэнт | Пэр Ункель[1] |
| Рэктар | Анатоль Міхайлаў[2] |
| Колькасьць студэнтаў | 1,5 тыс. |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д.Каардынаты: 54°40′57″ пн. ш. 25°17′14″ у. д. / 54.6825° пн. ш. 25.28722° у. д. |
| Горад | вул. Валакупю, 5, Вільня, LT-10101 |
| Краіна | Летува |
| Вэб-сайт | bel.ehu.lt |
|
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт на мапе Летувы
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
|
|
Эўрапе́йскі гуманіта́рны ўнівэрсытэ́т, ЭГУ — установа вышэйшай адукацыі. Створаны ў Менску; у 2004 быў змушаны спыніць працу ў Беларусі. З 2005 дзейнічае ў Летуве.
Навучаньне вядзецца па бакалаўрскай і магістарскай ступенях, па вочнай і завочнай формах. Кірункі навучаньня (бакалаўрыят, 2012): беларусістыка, гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія, паліталёгія і эўрапейскія дасьледаваньні, міжнароднае права, сацыяльная і палітычная філязофія, мэдыя і камунікацыі, візуальны дызайн і мэдыя, культурная спадчына і турызм, тэорыя і практыка сучаснага мастацтва, сацыялёгія[3]. Працуе магістратура для адмыслоўцаў з вышэйшай адукацыяй; дзейнічаюць дыстанцыйныя курсы.
Заняткі праводзяцца на беларускай, летувіскай, ангельскай, расейскай і іншых мовах, у залежнасьці ад асаблівасьцяў вучэбнага курсу і падрыхтаванасьці аўдыторыі.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Per Unckel
- ^ Акадэмік Міхайлаў Анатолій Арсеньевіч // Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі
- ^ Афіцыйны сайт ЭГУ
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- European Humanities University Trust Fund (анг.)
- Рэктар ЕГУ ўзнагароджаны дзяржаўным ордэнам Літвы
- Адзін з заснавальнікаў ЭГУ сышоў з паста першага прарэктара вну(рас.)
- Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк ахвяруе сваю прэмію ЕГУ // Regionby.org. 9.12.2009.
|
||||||||||