Эўрапейскі цэнтральны банк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўрапейскі цэнтральны банк

Эўрапейскі цэнтральны банк (ЭЦБ) — агульная валютная ўстанова краінаў-удзельніц Эўрапейскага валютнага зьвязу, якая ўтварае разам з нацыянальнымі цэнтральнымі банкамі дзяржаваў Эўрапейскага Зьвязу Эўрапейскую сыстэму цэнтральных банкаў (ЭСЦБ). ЭЦБ зьяўляецца наднацыянальнай установай, якая была заснаваная ў 1998 у рамках Эўрапейскага эканамічнага і валютнага зьвязу. Банк месьціцца ў Эўратаўэры (Eurotower) у Франкфурце-на-Майне. Дзейнасьць ЭЦБ рэгулюецца Маастрыхцкай дамовай, а таксама адмысловымі пратаколамі.

Галоўныя задачы ЭЦБ:

  • вызначэньне і правядзеньне грашовае палітыкі,
  • правядзеньне валютных апэрацыяў,
  • кіраваньне агульнымі валютнымі рэзэрвамі,
  • забесьпячэньне эканомікі грошамі, і бесьперашкоднасьць плацяжоў.

Прэзыдэнтам ЭЦБ зьяўляецца з 2011 году Марыё Драгі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]