Эўропа (выспа)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Эўро́па (выспа) (па-француску: Île Europa) – невялікая выспа якая належыць Францыі, з плошчай 28 км², разьмешчаная каля ўзьбярэжжа паўднёвай Афрыкі.
Знаходзіцца ў Мазамбікскай пратоцы паміж Мадагаскарам і Мазамбікам. Акрамя невялікага вайсковага гарнізона і работнікаў мэтралягічнай станцыі, іншага насельніцтва няма. Амаль уся паверхня занятая лесам і мангравай расьліннасьцю. На гэтую выспу прэтэндуе Мадагаскар.

