Ювэнтус Турын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Італіі Ювэнтус
Juventus F.C. Logo.png
Поўная назва Juventus Football Club
Мянушкі Старая пані, Нявеста Італіі, бела-чорныя
Заснаваны 1 лістапада 1897
Горад Турын, Італія
Стадыён Ювэнтус
Умяшчальнасьць: 41 000
Прэзыдэнт Андрэа Аньнельлі
Галоўны трэнэр Антоніё Контэ
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2011—2012 1 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

Ювэ́нтус Туры́н (таксама: Ювэ, ад лац. iuventus — «юнацтва») — італьянскі футбольны клюб з Турыну. Зьяўляецца самым тытуляваным клюбам Італіі па колькасьці чэмпіёнстваў ва ўнутраным першынстве і перамогаў у Кубку Італіі. Клюб быў заснаваны ў 1897 годзе групоўкай маладых турынскіх студэнтаў[1], сярод іх, быў і першы прэзыдэнт клюба, Эўджэніё Канфары, і ягоны брат Энрыка, аўтар гістарычнай памяці[2]; Клюб належыць сям’і бізнэсоўцаў Аньнелі з 1923 году, што зьяўляецца найстарэйшым спартовым партнэрствам у Італіі, у выніку чаго «Ювэнтус» стаў першым прафэсійным клюбам у краіне[3]. З часам клюб стаў сымбалем нацыянальнай культуры[4][5], у сувязі з іхнымі посьпехамі, некаторыя зь якіх зрабілі значны ўплыў у італьянскім грамадзтве, асабліва ў 1930-я гады й у першыя пасьляваенныя дзесяцігодзьдзі, ідэалягічнай палітыцы й сацыяльна-эканамічнаму паходжаньню тых, хто спачувае клюбу. Колькасьць заўзятараў клюбу зьяўляецца не толькі самай вялікай у Італіі, але і адной з найбуйнейшых у сьвеце. Падтрымка «Ювэнтуса» шырока распаўсюджана па ўсёй краіне й за мяжой, у асноўным у краінах са значнай прысутнасьцю італьянскіх імігрантаў[6].

Ювэнтус гістарычна зьяўляецца самым пасьпяховым клюбам у італьянскім футболе й адным з самых тытуляваных у сьвеце[7]. У цэлым, клюб перамог у 53 афіцыйных спаборніцтвах на нацыянальным і міжнародным узроўні. «Ювэнтус», больш, чым любы іншы італьянскі клюб, мае рэкордныя 28 нацыянальных чэмпіёнскіх тытулаў, рэкордныя 9 перамогаў у розыгрышах італьянскага кубку й 5 перамогаў у нацыянальным Супэркубку, а таксама адзінаццаць перамогаў у міжнародных спаборніцтвах. У адпаведнасьці з рэйтынгам апублікаваным у 2009 годзе Міжнароднай фэдэрацыяй футбольнай гісторыі й статыстыкі, арганізацыі, што падначалена ФІФА, клюб, паводле вынікаў выступаў у міжнародных спаборніцтвах, быў прызнаны лепшым клубам Італіі й другім клюбам Эўропы XX стагодзьдзя[8].

Зьмест

Дасягненьні [рэдагаваць]

Склад [рэдагаваць]

Па стане на 1 лютага 2013 года

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Джанлюіджы Буфон (капітан) 1978
3 Сьцяг Італіі Аб Джорджа К’еліні 1984
4 Сьцяг Уругваю Аб Мартын Касэрэс 1987
6 Сьцяг Францыі ПА Поль Пагба 1993
7 Сьцяг Італіі ПА Сымонэ Пэпэ 1983
8 Сьцяг Італіі ПА Кляўдыё Маркізіё 1986
9 Сьцяг Чарнагорыі Нап Мірка Вучыніч 1983
11 Сьцяг Італіі Аб Паолё Дэ Чэльле 1986
12 Сьцяг Італіі Нап Сэбастыян Джавінка 1987
13 Сьцяг Італіі Аб Фэдэрыка Пэлюза (ар. «Аталянта») 1984
15 Сьцяг Італіі Аб Андрэа Барцальі 1981
17 Сьцяг Даніі Нап Нікляс Бэнтнэр (ар. «Арсэнал») 1988
18 Сьцяг Францыі Нап Нікаля Анэлька 1979
19 Сьцяг Італіі Аб Леанарда Бануччы 1987
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Італіі ПА Сымонэ Падаін 1984
21 Сьцяг Італіі ПА Андрэа Пірлё 1979
22 Сьцяг Ганы ПА Квадва Асамоа 1988
23 Сьцяг Чылі ПА Артура Відаль 1987
24 Сьцяг Італіі ПА Эмануэле Джакерыні 1985
26 Сьцяг Швайцарыі Аб Штэфан Ліхштайнэр 1984
27 Сьцяг Італіі Нап Фабіё Квальлярэльля 1983
30 Сьцяг Італіі Бр Марка Старары 1977
31 Сьцяг Румыніі Бр Лаўрэнцыю Брэнэску
32 Сьцяг Італіі Нап Алясандра Матры 1984
33 Сьцяг Чылі ПА Маўрысіё Ісьля 1988
34 Сьцяг Бразыліі Бр Рубіньнё 1982
39 Сьцяг Італіі ПА Люка Маронэ 1990

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ «Juventus Football Club: The History». Juventus Football Club S.p.A
  2. ^ «Andrea Agnelli: the 25th chairman of Juventus». Juventus F.C. S.p.A
  3. ^ Hazzard, Patrick; Gould, David (2001). «Fear and loathing in world football». Berg Publishers. pp. 209, 215. ISBN 1-85973-463-4.
  4. ^ «Inter-Juve, resto del mondo contro il made in Italy». Corriere dello Sport.
  5. ^ Giovanni Arpino. «Quando si dice Juventus...». La Stampa. p. 19.
  6. ^ «Juventus F.C.: nasce l'Associazione Piccoli Azionisti». Borsa Italiana S.p.A. 24
  7. ^ «Juventus building bridges in Serie B». Fédération Internationale de Football Association.
  8. ^ «Europe's club of the Century». International Federation of Football History & Statistics.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Ювэнтус Турынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў