Юго Лярыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юго Лярыс
Юго Лярыс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сьнежня 1986
Ніцца, Францыя
Рост 188 см[1]
Вага 78 кг[1]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тотэнгэм Готспур
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2008—2012
2012—
Ніцца
Ліён
Тотэнгэм Готспур
72 (0)
146 (0)
24 (0)
Зборныя
2008— Францыя 45 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
4 траўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
22 сакавіка 2013.

Юго Лярыс (па-француску: Hugo Lloris; нарадзіўся 26 сьнежня 1986, Ніцца, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за ангельскі клюб «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальную зборную Францыі на пазыцыі брамніка. Лярыс мае маланкавыя рэфлексы й слушнае прыняцьце рашэньняў, а таксама выдатна гуляе на выхадзе ў адзін на адзін. Двойчы абіраўся лепшым брамнікам году ў францускім першынстве.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лярыс нарадзіўся 26 сьнежня 1986 года ў міжземнаморскім горадзе Ніцца ў арыстакратычнай сям’і. Ягоная маці працавала адвакатам, а ягоны бацька быў банкірам у Монтэ-Карлё[2]. У 2008 годзе, гуляючы ў «Ніццы», ягоная маці памерла.

«Ніцца»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля посьпеху ў камандзе клюба ва ўзросьце да 18 гадоў, Лярыс быў пераведзены ў дубль клюба ў францускую аматарскую лігу ў сэзоне 2004—2005 гадоў. Лярыс патрапіў у першы склад каманды напярэдадні сэзону 2005—2006 гадоў, атрымаўшы кашулю з 1 нумарам. Лярыс дэбютаваў 25 кастрычніка 2005 году за клюб, ва ўзросьце да 18 гадоў, адстаяўшы браму на нуль у матчы на Кубак Францускай лігі, а ягоная каманда перамагла зь лікама 2:0 «Шатару»[3].

«Ліён»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля аднаго з выбітных сэзонаў Юго, паўсталі спэкуляцыі на конт ягонай далейшай кар’еры. Маладым галкіпэрам цікавіліся францускі клюб «Ліён», які жадаў знайсьці зьмену свайму сыходзячага брамніку Грэгары Купэ, «Мілян», які жадаў замяніць ім бразыльца Дыду, і «Тотэнгэм Готспур», які жадаў замяніць Лярысам Пола Робінсана[4][5][6]. У канчатковым ліку Юго перайшоў у склад «Ліёна», але асабістыя дамоўленасьці зь «Мілянам» былі вельмі блізкія да пераходу француза ў італьянскі клюб. Віцэ-прэзыдэнт «Міляна» Адрыяна Галіяні заявіў, што пагадненьне было дасягнута, але дамову была анулявана з-за адмовы Крыстыяна Аб’яцьці пераходзіць да «Палерма»[7].

Кошт трансфэру першапачаткова не называўся, але пазьней было выяўлена, што паслугі Юго былі ацэненыя ў € 8,5 млн[8].

«Тотэнгэм Готспур»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лярыс падпісаў кантракт з клюбам «Тотэнгэм Готспур» 31 жніўня 2012 году. Дэбютаваў за шпораў у матчы Лігі Эўропы супраць італьянскага «Ляцыё» 20 верасьня 2012 году, матч скончыўся ўнічыю 0:0[9].

Нацыянальная зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лярыс атрымаў свой ​​першы заклік да нацыянальнай зборнай Францыі 6 лютага 2008 году да матчу супраць зборнай Гішпаніі, тым ня менш на сустрэчы ён не быў залічаны нават у склад запасных. Праз паўгода 19 лістапада таго ж года ён згуляў свой першы матч на зборную ў гульні супраць зборнай Уругвая, якая скончылася зь лікам 0:0.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Юго Лярыссховішча мультымэдыйных матэрыялаў