Юзафова (Смалявіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзафова
трансьліт. Juzafova
Першыя згадкі: 1795
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Смалявіцкі
Сельсавет: Усяскі
Насельніцтва: 36 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1776
Паштовы індэкс: 222216
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°8′33″ пн. ш. 27°58′58″ у. д. / 54.1425° пн. ш. 27.98278° у. д. / 54.1425; 27.98278Каардынаты: 54°8′33″ пн. ш. 27°58′58″ у. д. / 54.1425° пн. ш. 27.98278° у. д. / 54.1425; 27.98278
Юзафова на мапе Беларусі ±
Юзафова
Юзафова
Юзафова
Юзафова
Юзафова
Юзафова

Юзафо́ва[1]вёска ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Усяскага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад цэнтру Менску, за 11 км на паўднёвы ўсход ад Лагойску, за 15 км на поўнач ад Смалявічаў і за 1,6 км на поўдзень ад дарогі Н9548 Жодзін — Дзяніскі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ля вёскі знаходзіцца помнік археалёгіі — гарадзішча.[2]

Першыя зьвесткі аб вёсцы датаваныя канцом XVIII стагодзьдзя. Паводле рэвізіі (падушнага перапісу падаткавага насельніцтва) у 1795—1797 гадах у Менскай губэрні, матэрыялы якой увайшлі ў т. зв. эканамічныя заўвагі да генэральнага межаваньня 1800 году, фальварак Юзафова зьяўляўся часткай маёнтку Косіна Юзэфа Тышкевіча.[3] У гонар гаспадара маёнтку, верагодна, вёска і атрымала сваю назву.

Пасьля рэвалю­цыі на месцы фальварку ўзьнік пасёлак, была створана працоўная школа першае ступені. У 1926 годзе ў школе вучыліся 72 дзяцей. У пачатку 1930-х гадоў у вёсцы быў калгас «Чырвоны пуцілавец», працавалі кузьня і стальмашня.[2]

30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Юр’еўскага ва Ўсяскі сельсавет[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па­водле перапісу 1897 году вёска — тады яшчэ фальварак у Юр’еўскай воласьці Барысаўскага павету — налічвала 3 двары і 33 жыхары. На пачатку XX стагодзьдзя фаль­варак меў толькі адзін двор і 8 жыхароў. У 1917 годзе — 1 двор і 9 жыхароў. Паводле перапісу 1926 году ў вёсцы быў 31 двор і 184 жы­хары. Паводле перапісу 1996 году вёска налічвала 26 двароў і 48 жыхароў.[2]

  • 1999 год — 59 чалавек
  • 2010 год — 36 чалавек

Юзафова і Янка Купала[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Юзафове з 1883 па 1886 год жыла сям’я Луцэвічаў[5], дзе бацька Янкі Купалы Дамінік Луцэвіч служыў у маёнтку памешчыка Багдановіча. У Юзафове сям’я Луцэвічаў пераехала зь Вязынкі, дзе нарадзіўся будучы паэт. Пра Юзафова Янка Купала пісаў у сваім лісьце Льву Клейнбарту 23 лістапада 1927 году.[6]

Выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У вёсцы ў 1934 годзе нарадзіўся Станіслаў Акуліч, беларускі будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1981), сябра ЦК КПБ, дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1971—1975).[7]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 445
  2. ^ а б в Смалявічы (сайт раёну) Праверана 5 верасьня 2012 г.
  3. ^ Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1350. Воп. 312. Спр. 89.
  4. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)
  5. ^ Шэраг крыніцаў, у т. л. энцыкляпэдычны даведнік «Янка Купала», памылкова лічаць, што вёска Юзафова, у якой Янка Купала правёў сваё раньняе дзяцінства, знаходзілася ў Барысаўскім раёне.
  6. ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл. — Артыкул «Юзафова». — С. 688.
  7. ^ Биографический справочник / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1982. — Т.5. — С. 29.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Юзафова». — С. 688.
  • Насевіч В. Смалявіччына ў перыяд феадалізму / Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 766 с. ISBN 985-6302-26-9. С. 27—48; 58—59