Юзэф Аляксандар Ябланоўскі
| Юзэф Аляксандар Ябланоўскі | |
Ю. А. Ябланоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст. |
|
Герб «Прус ІІІ» |
|
| Стольнік вялікі літоўскі | |
| 1744 — 1755 | |
| Папярэднік: | Пётар Павал Сапега |
| Наступнік: | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
| Ваявода наваградзкі | |
| 1755 — 1772 | |
| Папярэднік: | Юры Радзівіл |
| Наступнік: | Юзэф Несялоўскі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 4 лютага 1711 Тыхомель, Валынь |
| Памёр: | 1 сакавіка 1777 Ліпск |
| Род: | Ябланоўскія |
| Бацькі: | Аляксандар Ян Ябланоўскі Тэафілія зь Сяняўскіх |
| Жонка: | Караліна Тэрэза Радзівіл Францішка Вікторыя Варанецкая |
Юзэф Аляксандар Ябланоўскі (па-польску: Józef Aleksander Jabłonowski; 4 лютага 1711, Тыхомель на Валыні — 1 сакавіка 1777, Ліпск) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мэцэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (1744—1755), ваявода наваградзкі (1755—1772), сябра шматлікіх эўрапейскіх акадэміяў і навуковых таварыстваў.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
З магнацкага роду Ябланоўскіх гербу «Прус ІІІ», сын Аляксандра Яна і Тэафіліі зь Сяняўскіх.
Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Нямеччыне, Галяндыі, Ангельшчыне. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.
У 1740 ажаніўся з Каралінай Радзівіл, дачкой канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла, што дало яму магчымасьць набыць маёнткі і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].
У часы другога панаваньня Станіслава Ляшчынскага быў ягоным прыхільнікам, паслом ад караля польскага і вялікага князя літоўскага да караля францускага Людовіка XV. У 1743 ад імпэратара Карла VII атрымаў тытул князя.
Падтрымліваў Барскую канфэдэрацыю, па паразе якой адмовіўся ад пасады наваградзкага ваяводы, каб ня ўдзельнічаць у санкцыянаваньні першага падзелу Рэчы Паспалітай[1].
Дзейнасьць [рэдагаваць]
Напісаў некалькі значных гістарычных працаў. Дзякуючы яго прапанове і фінансаваньню ў Парыжы ў 1772 годзе выйшаў вядомы атляс Rizziego-Zannoniego, першы атляс Рэчы Паспалітай «Carte de Pologne...»
Заснаваў у 1774 ва ўнівэрсытэце ў Ліпску Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (па-лацінску: Societas Jablonoviana), якое існуе да сёньня. У XVIII стагодзьдзі выдаваліся яноныя працы па гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы.
Здолеў вылучыць зь ліку забароненага дасьледаваньні Мікалая Капэрніка, папулярызаваў ягоныя працы. У 1761 выкупіў маёнтак у Чарнолесьсі, каб захаваць памяць пра Яна Каханоўскага.
Напісаў: «Ostafi... tudzież nauka o wierszach i wierszopisach polskich» (1751, вершам), «Museum Polonum» (1752), «L’Empire des Sarmates» (1748) і працы па генэалёгіі.
Меў рэзыдэнцыі ў Падхорцах каля Стрыю, Ябланове-Літоўскім, Ляхавічах. Аднавіў Наваградзкі замак[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в Валеры Пазднякоў. Ябланоўскі Юзаф Аляксандр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 774.
Літаратура [рэдагаваць]
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылік [рэдагаваць]
Юзэф Аляксандар Ябланоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў