Юзэф Аляксандар Ябланоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юзэф Аляксандар Ябланоўскі
Juzef Alaksandar Jabłanoŭski. Юзэф Аляксандар Ябланоўскі (XVIII).jpg
Ю. А. Ябланоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Herb Jabłonowskich.PNG
Герб «Прус ІІІ»
Стольнік вялікі літоўскі
1744 — 1755
Папярэднік: Пётар Павал Сапега
Наступнік: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Ваявода наваградзкі
1755 — 1772
Папярэднік: Юры Радзівіл
Наступнік: Юзэф Несялоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 лютага 1711
Тыхомель, Валынь
Памёр: 1 сакавіка 1777
Ліпск
Род: Ябланоўскія
Бацькі: Аляксандар Ян Ябланоўскі
Тэафілія зь Сяняўскіх
Жонка: Караліна Тэрэза Радзівіл
Францішка Вікторыя Варанецкая

Юзэф Аляксандар Ябланоўскі (па-польску: Józef Aleksander Jabłonowski; 4 лютага 1711, Тыхомель на Валыні — 1 сакавіка 1777, Ліпск) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мэцэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (17441755), ваявода наваградзкі (17551772), сябра шматлікіх эўрапейскіх акадэміяў і навуковых таварыстваў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З магнацкага роду Ябланоўскіх гербу «Прус ІІІ», сын Аляксандра Яна і Тэафіліі зь Сяняўскіх.

Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Нямеччыне, Галяндыі, Ангельшчыне. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.

У 1740 ажаніўся з Каралінай Радзівіл, дачкой канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла, што дало яму магчымасьць набыць маёнткі і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].

У часы другога панаваньня Станіслава Ляшчынскага быў ягоным прыхільнікам, паслом ад караля польскага і вялікага князя літоўскага да караля францускага Людовіка XV. У 1743 ад імпэратара Карла VII атрымаў тытул князя.

Падтрымліваў Барскую канфэдэрацыю, па паразе якой адмовіўся ад пасады наваградзкага ваяводы, каб ня ўдзельнічаць у санкцыянаваньні першага падзелу Рэчы Паспалітай[1].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напісаў некалькі значных гістарычных працаў. Дзякуючы яго прапанове і фінансаваньню ў Парыжы ў 1772 годзе выйшаў вядомы атляс Rizziego-Zannoniego, першы атляс Рэчы Паспалітай «Carte de Pologne...»

Заснаваў у 1774 ва ўнівэрсытэце ў Ліпску Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (па-лацінску: Societas Jablonoviana), якое існуе да сёньня. У XVIII стагодзьдзі выдаваліся яноныя працы па гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы.

Здолеў вылучыць зь ліку забароненага дасьледаваньні Мікалая Капэрніка, папулярызаваў ягоныя працы. У 1761 выкупіў маёнтак у Чарнолесьсі, каб захаваць памяць пра Яна Каханоўскага.

Напісаў: «Ostafi... tudzież nauka o wierszach i wierszopisach polskich» (1751, вершам), «Museum Polonum» (1752), «L’Empire des Sarmates» (1748) і працы па генэалёгіі.

Меў рэзыдэнцыі ў Падхорцах каля Стрыю, Ябланове-Літоўскім, Ляхавічах. Аднавіў Наваградзкі замак[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Валеры Пазднякоў. Ябланоўскі Юзаф Аляксандр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 774.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

Вонкавыя спасылік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Юзэф Аляксандар Ябланоўскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў