Юзэф Багуслаў Слушка
| Юзэф Багуслаў Слушка | |
Ю. Б. Слушка. Невядомы мастак, 1680 |
|
Герб «Астоя» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 22 кастрычніка 1652 |
| Памёр: | 8 кастрычніка 1701 |
| Род: | Слушкі |
| Бацькі: | Багуслаў Юры Слушка Ганна з Патоцкіх |
Юзэф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 1652 — 8 кастрычніка 1701) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (1673—1676) і харунжы вялікі літоўскі (1676—1683), маршалак надворны літоўскі (1683—1685), кашталян троцкі (1785) і віленскі (з 1685), адначасна гетман польны літоўскі (з 1685)[1].
Трымаў Рэчыцкае (1672—1688), Пунскае, Пенянскае, Лянцкаронскае, Латычоўскае і Азярыцкае староствы.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў гербу «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія дворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.
Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім сьпярша падтрымаў Сапегаў, аднак па сьмерці караля і вялікага князя перайшоў у апазыцыю разам са сваім братам Дамінікам, ваяводам полацкім, да Міхала Вішнявецкага і Пацеяў.
Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі ў часе кампаніяў 1673—1698, аднак ня выявіў таленту вайскавода.
У шлюбе з Тэрэзай Гасеўскай нашчадкаў не пакінуў. У 1697 у гонар жонкі заклаў места Тэрэспаль.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 597.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Юзэф Багуслаў Слушка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||