Юзэф Брант
| Юзэф Брант | |
Баляслаў Шанкоўскі. Партрэт Юзэфа Бранта |
|
| Імя пры нараджэньні: | Józef Brandt |
|---|---|
| Нарадзіўся: | 11 лютага 1841 Шчабрэшын |
| Памёр: | 12 чэрвеня 1915 Радам |
| Нацыянальнасьць: | паляк |
| Заняткі: | жывапіс |
| Плынь: | баталіст |
Ю́зэф Брант (па-польску: Józef Brandt; 11 лютага 1841, Шчабрэшын — 12 чэрвеня 1915, Радам) — польскі жывапісец, баталіст.
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Навучаўся ў Парыжы (1858—1860) і Мюнхэне. У 1875 заснаваў уласную школу жывапісу.
У 1877 ажаніўся з Геленай з Вайцэхоўскіх, уладальніцай вёскі Аронска каля Радаму, дзе правёў большую частку жыцьця. Цяпер там разьмяшчаецца знакаміты Цэнтар польскай скульптуры.
Творчасьць [рэдагаваць]
Маляваў пераважна на баталістычныя і гістарычныя тэмы, зьвязаныя з казацкімі, татарскімі бітвамі і швэдзкімі войнамі XVII стагодзьдзя.
Творчасьць Бранта аказала моцны ўплыў на польскае выяўленчае мастацтва і літаратуру (натхніў Генрыка Сянкевіча на стварэньне трылёгіі «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыёўскі»). Да пераемнікаў творчасьці Юзэфа Бранта належаў між інш. Уладыслаў Шэрнэр.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Юзэф Брант — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў