Юзэф Казімер Касакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юзэф Казімер Касакоўскі
Юзэф Казімер Корвін-Касакоўскі з Косакаў
Juzef Kazimier Kasakoŭski. Юзэф Казімер Касакоўскі.jpg
Юзэф Казімер Касакоўскі
Slepowron.svg
Герб «Сьлепаўрон»
Тытулярны біскуп цыненскі
1775 — 1781
Біскуп-суфраган троцкі
1775 — 1781
Папярэднік: -
Наступнік: Францішак Алёіз Гзоўскі
Інфлянцкі біскуп
1781 — 1794
Папярэднік: Антоні Мацей Серакоўскі
Наступнік: Ян Непамуцэн Касакоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 сакавіка 1738
Шылы, ВКЛ
Памёр: 9 траўня 1794
Варшава
Род: Касакоўскія
Бацькі: Дамінік Касакоўскі
Марыяна з Забелаў

Юзэф Казімер Касакоўскі[1] (польск. Józef Kazimierz Korwin Kossakowski; 16 сакавіка 1738, Шылы Ковенскага павету, цяпер Янаўскі раён Ковенскага павету Летувы — 9 траўня 1794, Варшава, цяпер Польшча) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Пісар вялікі літоўскі1775), тытулярны біскуп цыненскі і біскуп-суфраган троцкі (17751781), біскуп інфлянцкі1781).

Зьмест

Сям’я [рэдагаваць]

З шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Дамініка і Марыяны з Забелаў. Меў братоў: гетмана Сымона, кашталяна Антонія й ваяводу Міхала.

Дзейнасьць [рэдагаваць]

Скончыў Ковенскі езуіцкі калегіюм. Падчашы ковенскі ад 1758, потым судзьдзя земскі, пасол на сойм. У 1761 высьвечаны на сьвятара, навучаўся ў Віленскай акадэміі, дзе атрымаў ступень доктара філязофіі, і Варшаве. Выконваў абавязкі пробашча ў Воўпе й каноніка ў Вільні. Ад 1764 кусташ віленскі. Прыхільна ставіўся да Барскае канфэдэрацыі, для яе падтрымкі разам з братам Шыманам спрабаў стварыць Генэральную канфэдэрацыю Вялікага Княства Літоўскага, за што яго ўзялі пад арышт расейскія ўлады.

13 сакавіка 1775 прызначаны тытулярным біскупам Цыну з абавязкамі біскупа-суфрагана троцкага Віленскае дыяцэзіі, адначасна — пісар вялікі літоўскі. Варагаваў з Антоніем Тызэнгаўзам, пасьля адстаўкі якога перавёў шмат рамесьнікаў з Горадні ў свае маёнткі. 17 верасьня 1781 прызначаны інфлянцкім біскупам, быў таксама адміністратарам Курляндзкае дыяцэзіі. У 1783 інфлянцкая дыяцэзія на кароткі час увайшла ў склад Магілёўскае архідыяцэзіі.

У 1778 годзе атрымаў Ордэн сьвятога Станіслава, а ў 1781 годзе — Ордэн Белага Арла.

Для ўласнага ўзбагачэньня шмат займаўся фінансавымі махінацыямі й ашуканствам. Быў прыхільнікам прарасейскае партыі, у 1787 пачаў атрымліваць сталую пэнсію з расейскае амбасады, быў пратэжэ амбасадара Ота Магнуса фон Штакельбэрга, зь яго намінацыі засядаў у 17821786 у Пастаяннай Радзе17841786 старшыня дэпартамэнту справядлівасьці). Удзельнічаў у працы Чатырохгадовага сойму 1788—1792. 19 сьнежня 1791 прызначаны біскупам-каад’ютарам віленскім.

Ю. К. Касакоўскі. Невядомы мастак, пасьля 1780

Супрацьстаяў Канстытуцыі 3 траўня, разам з братам Сымонам узначальваў Таргавіцкую канфэдэрацыю ў Вялікім Княстве Літоўскім. З дапамогай расейскіх войскаў фактычна атрымаў уладу на Літве, якую намагаўся далучыць да Расеі. Для адарваньня Вялікага Княства ад Кароны спрыяў утварэньню асобных дзяржаўных камісіяў ВКЛ, якімі фактычна кіраваў[2].

Падчас паўстаньня на чале з Касьцюшкам 22 красавіка 1794 ягоны маёнтак сканфіскаваў паўстанцкі ўрад[3], а самога яго неўзабаве асудзілі й павесілі ў Варшаве як здрадніка.

Творчасьць [рэдагаваць]

Займаўся літаратурнай творчасьцю. У 1786 надрукаваў два раманы Ксёндз Плябан (польск. Ksiądz Pleban), у якім паказаў найдасканальнейшую парафію эпохі Асьветніцтва, і «Паніч гаспадар» (польск. Panicz gospodarz). У 1787 напісаў раман «Абывацель» (польск. Obywatel), а ў 1791 — Czarownica (Чараўніца). Перакладаў з францускае мовы, аўтар мэмуараў.

Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]

  1. ^ Таксама Язэп Казімер Касакоўскі — Крыніца: Алег Дзярновіч. Плач па Вялікім Княстве // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том ІІ. — Мн.: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIIІ)
  2. ^ Валерый Пазднякоў. Касакоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 69.
  3. ^ Kronika powstań polskich 1794—1944. — Warszawa: Wydawnictwo Kronika, 1994. ISBN 83-86079-02-9. — S. 30.

Літаратура [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]