Юзэф Пілсудзкі
| Юзэф Пілсудзкі | |
|---|---|
| Józef Klemens Piłsudski | |
| 5 сьнежня 1867 — 12 траўня 1935 | |
Маршалак Юзэф Пілсудзкі |
|
| Мянушка | Мечыслаў, Віктар |
| Месца нараджэньня | |
| Месца сьмерці | |
| Прыналежнасьць | |
| Гады службы | 1913—1935 |
| Званьне | |
| Камандаваў | Начальнік Дзяржавы, Начальны Правадыр Польскіх Збройных Сілаў, Прэм'ер-міністар Польшчы, Генэральны інспэктарат Збройных сілаў, Міністар вайсковых справаў Польшчы |
| Бітвы/войны | І сусьветная вайна, Польска-савецкая вайна |
| Начальнік дзяржавы | |
|---|---|
| 14 лістапада 1918 — 11 сьнежня 1922 | |
| Наступнік: | Габрыэль Нарутовіч (як прэзыдент РП) |
| Старшыня Рады міністраў | |
| 25 жніўня 1930 — 4 сьнежня 1930 | |
| Папярэднік: | Валеры Славэк |
| Наступнік: | Валеры Славэк |
| Міністар вайсковых справаў Польшчы | |
| 17 лістапада 1918 — 16 студзеня 1919 | |
| Папярэднік: | Ян Урачынскі (урад Каралеўства Польскага) |
| Наступнік: | Ян Урачынскі |
| Міністар вайсковых справаў Польшчы | |
| 16 траўня 1926 — 12 траўня 1935 | |
| Папярэднік: | Юліюш Тадэвуш Тарнава-Мальчэўскі |
| Наступнік: | Тадэвуш Каспшыцкі |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 5 сьнежня 1867 Зулаў |
| Памёр: | 12 траўня 1935 Варшава |
| Нацыянальнасьць: | |
| Жонка: | Марыя Пілсудзкая з Каплеўскіх, Аляксандра Пілсудзкая з Шчарбінскіх |
| Дзеці: | Ванда Пілсудзкая, Ядвіга Пілсудзкая |
| Бацькі: | Юзэф Вінцэнты Пілсудзкі Марыя Пілсудзкая з Білевічаў |
| Рэлігія: | народжаны каталіком, пазьней перайшоў у пратэстанцтва, потым вярнуўся ў каталіцтва |
Юзэф Пілсудзкі (па-польску: Józef Klemens Piłsudski) — польскі маршал і палітык.
Нарадзіўся 5 сьнежня 1867 году ў вёсцы Зулаў (польск. Zułów, літ. Zalavas) Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, у шляхецкай сям’і. У дзяцінстве вызначаў сябе ў якасьці ліцьвіна[1], а паводле некаторых зьвестак — і беларусам[2]. Пачаў вывучаць мэдыцыну ў Харкаве, у студэнцкія гады далучыўся да радыкальнай сацыялістычнай арганізацыі «Народная Воля», за што быў адлічаны з унівэрсытэту, пасьля чаго Пілсудзкі вярнуўся у Вільню.
У сьнежні 1886 года Пілсудзкі з братам Браніславам накіраваўся ў Санкт-Пецярбург з мэтай падрыхтоўкі замаха на цара Аляксандра III (1845—1894). 13 сакавіка 1887 года загаворшчыкаў арыштавалі і зьняволілі ў Петрапаўлаўскай крэпасьці ў Санкт-Пецярбургу. У склад групы загаворшчыкаў таксама ўваходзіў брат Леніна Аляксандар Ульянаў. Пілсудзкаму прысудзілі 5 гадоў пазбаўленьня свабоды і дэпартавалі ў Сыбір.
З 1893 года Пілсудзкі становіцца актыўным удзельнікам Польскай Сацыялістычнай Партыі ў межах Расейскай Імпэрыі і адным зь яе кіраўнікоў. Адзінымі мясьцінамі, дзе прыхільнікам Пілсудзкага не перашкаджалі займацца арганізацыйнымі справамі партыі, былі аўстрыйская Галіцыя і некаторыя часткі Сылезіі. Адпаведна і ў час Першай сусьветнай вайны Пілсудзкі адстойваў інтарэсы польскай незалежнасьці на баку Габсбургаў.
Зразумеўшы, што Траісты саюз не падтрымлівае волю і намаганьні да ўсталяваньня неабмежаванай незалежнасьці Польшчы і проста цягне час, Пілсудзкі адмовіўся ад прысягі вернасьці аўстра-вугорскаму імпэратару. Ва ўзаемаадносінах бакоў вызначыўся пералом і неўзабаве, у 1917 годзе, Пілсудзкага арыштавалі ў Магдэбургу нямецкія ўлады. З Магдэбургу ў пачатку 1918 года Пілсудзкі прызначыў Эдварда Рыдзь-Сьміглага галоўным камандантам падпольнай Польскай ваеннай арганізацыі (Polska Organizacja Wojskowa).
У сумятні Лістападаўскай рэвалюцыі было вырашана адправіць Юзэфа Пілсудзкага ў суправаджэньні Гары Графа Кэслера ў Бэрлін, а адтуль цягніком у Варшаву, дзе Пілсудзкага з захапленьнем сустрэла насельніцтва.
22 красавіка 1919 году Пілсудзкі выступіў са зваротам «Да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага», у якім абяцаў ня ўмешвацца ва ўнутраныя справы беларускага і літоўскага народаў і даць ім права самім вырашаць свой лёс «без якога-небудзь гвалту або націску з боку Польшчы».
18 верасьня 1919 г., пасьля таго, як польскія войскі занялі горад, у Менску адбылася ўрачыстая сустрэча Ю.Пілсудзкага. Ад беларускіх дзеячоў яго вітаў Аляксандар Прушынскі. Ён падзякаваў Пілсудзкаму за вызваленьне Менску ад бальшавіцкай няволі.
Юзэф Пілсудзкі быў першым, хто атрымаў званьне Ганаровага грамадзяніна Баранавіч.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Юзэф Пілсудзкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 5 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1867 годзе
- Памерлі 12 траўня
- Памерлі ў 1935 годзе
- Рэпрэсаваныя ў Расейскай імпэрыі
- Вязьні Варшаўскай цытадэлі
- Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў
- Польскія вайскоўцы
- Узнагароджаныя ордэнам Віртуці Мілітары
- Міністры Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Прэм’ер-міністры Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя ў Кракаве