Юзэф Сасноўскі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Юзэф Сасноўскі | ||||
Герб «Наленч» |
||||
| Асабістыя зьвесткі | ||||
| Памёр: | 31 сьнежня 1783 | |||
| Род: | Сасноўскія | |||
| Рэгаліі: |
|
|||
Ю́зэф Сасно́ўскі (? — 31 сьнежня 1783) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар польны літоўскі (1764—1771), ваявода смаленскі (1771—1775), гетман польны літоўскі (1775—1780), ваявода полацкі (з 1781). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1762) і Сьвятога Станіслава (1765).
Біяграфія [рэдагаваць]
Прадстаўнік шляхецкага роду Сасноўскіх гербу «Наленч», сын Марціна і Тэафіліі з Крушынскіх.
Зьвязаў сваю кар’еру з партыяй Чартарыйскіх, дзякуючы падтрымкі якіх сьпярша абіраўся паслом на сойм ад Холмскага ваяводзтва[1], пазьней — маршалкам элекцыйнага сойму.
Ажаніўся з Тэкляй Дэспат-Зяновіч, зь якой меў дачок Кацярыну і Людвіку. Атрымаў вядомасьць тым, што адмовіўся даць згоду на шлюб сваёй дачкі з Тадэвушам Касьцюшкам (палічыў ягоны род занадта бедным).
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Aleksander Kraushar. Książę Repnin i Polska. T. II. — Warszawa, 1900. — S. 319.