Юліюш Бардах
Юліюш Бардах (3 лістапада 1914 — 26 студзеня 2010) — польскі гісторык дзяржавы і права. Адзін з найбольш аўтарытэтных польскіх гісторыкаў ХХ ст.
Зьмест |
Жыцьцяпіс[рэдагаваць]
1914 г. — нарадзіўся ў Адэсе. Вучыўся ў гімназіі ва Ўладзімеры Валынскім. 1930-я — студэнт унівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні. Вучыўся ў знакамітых гісторыкаў Стэфана Эгрэнкройца і Генрыка Лаўмянскага.
1938—1939 гг. — рэдактар віленскай вэрсіі газэты «Robotnik», актыўны сябра Польскай сацыялістычнай партыі.
1943—1945 гг. — афіцэр Арміі Людовай.
1945—1947 гг. — вайсковы атташэ Амбасады Польшчы ў Маскве.
1948 г. — абараніў доктарскую дысэртацыю ў Ягелонскім унівэрсытэце.
Прафэсар Варшаўскага ўнівэрсітэту, з 1983 г. — чалец Польскай Акадэміі Навук. Меў тытул доктара honoris causa. Аддзначаны крыжам Вялікага Ордэна Адраджэньня Польшчы.
Творчасьць[рэдагаваць]
Аўтар больш як 600 гістарычных публікацыяў. Сфэры зацікаўленасьці вельмі шырокія — гісторыя права, гісторыя ВКЛ, гісторыя парлямэнтарызму.
Выбраныя працы[рэдагаваць]
- Historia państwa i prawa Polski do połowy XV wieku (1957)
- Historia państwa i prawa polskiego (1976, wspólnie z Bogusławem Leśnodorskim i Michałem Pietrzakiem, ISBN 83-01-00104-6)
- Themis a Clio czyli Prawo a historia (2001, ISBN 8372060363)
- Dzieje Sejmu Polskiego (1993, ISBN 83-7059-044-6)
- O dawnej i niedawnej Litwie (1988, ISBN 83-232-0118-8)
- Historia ustroju i prawa polskiego (1993, ISBN 83-01-11026-0)
- O Rzeczpospolitą Obojga Narodów (1998, ISBN 83-03-03692-0)
- Statuty litewskie a prawo rzymskie (1999, ISBN 83-912525-0-7)
- W obiektywie nauki i w lustrze pamięci (o uczonych, pisarzach i politykach XIX i XX wieku) (2004, ISBN 83-7387-541-7)
У 2002 г. выйшаў зборнік артыкулаў Юліюша Бардаха ў перакладзе на беларускую мову.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Сьпіс публікацыяў
- Алег Дзярновіч. In memoriam. Юліюш Бардах // Наша Ніва, 30 студзеня 2010
- Бардах Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. — Мн., 2002