Юлія Цімашэнка
| Юлія Цімашэнка | |
| 18-ы Прэм'ер-міністар Украіны | |
|---|---|
| 18 сьнежня 2007 — 3 сакавіка 2010 | |
| Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
| Папярэднік: | Віктар Януковіч |
| Наступнік: | Мікола Азараў |
| 15-ы Прэм'ер-міністар Украіны | |
| 24 студзеня 2005 — 8 верасьня 2005 | |
| Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
| Папярэднік: | Мікалай Азараў |
| Наступнік: | Юры Еханураў |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзілася: | 27 лістапада 1960 |
| Нацыянальнасьць: | украінка |
| Партыя: | БЮТ |
| Муж: | Аляксандар Цімашэнка |
| Рэлігія: | праваслаўе |
Юлія Цімашэнка (па-ўкраінску: Юлія Тимошенко, дзявоцкае прозьвішча — Грыгян (нарадзілася 27 лістапада 1960 году) — украінскі палітык, лідэрка палітычнага руху «Бацькаўшчына» і БЮТ (Блёк Юліі Цімашэнкі), прэм'ер-міністар Украіны, (2005 і 2007-2010 г.г.) асноўная паплечніца Віктара Юшчанкі на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне ў 2004 годзе, адна зь лідэраў «Памаранчавай рэвалюцыі».
Біяграфія [рэдагаваць]
Юлія Цімашэнка нарадзілася і жыла ў Днепрапятроўску, у 1984 годзе скончыла эканамічны факультэт тамтэйшага ўнівэрсытэту. А ў 1979 годзе пабралася шлюбам з партыйным службоўцам Александрам Цімашэнкам.
На пачатку 90-х гадоў Цімашэнка сур'ёзна занялася бізнэсам. Паводле некаторых ацэнак, у 1996 годзе кіраваная ёй сетка кампаніяў «Аб'яднаныя энэргасыстэмы Ўкраіны» (асноўны імпартэр газу з Расеі ва Ўкраіну) кантралявала чвэрць эканомікі краіны. На той момант Юлія Цімашэнка была самай багатай жанчынай Украіны.
У 1999 годзе яна стала віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Віктара Юшчанкі. Пасьля адстаўкі ўраду Віктара Юшчанкі Юлію Цімашэнку абвінавацілі ў карупцыі. Яна нават часова трапіла ў турму, дзе правяла некалькі тыдняў. Яе бізнэс-імпэрыя была дашчэнту разбураная, і тады Цімашэнка пайшла ў палітыку. У 2002 годзе яе блёк («Блок Юлії Тимошенко») паказаў неблагі вынік падчас парлямэнцкіх выбараў (7,2%), а Цімашэнка стала адным з самых рэзкіх і радыкальных крытыкаў прэзыдэнта Кучмы.
У першым студзеньскім нумары 2005 году вядомы ўкраінскі часапіс «Карэспандэнт» назваў Юлію Цімашэнку «рэвалюцыянэрам году» (2004). На думку рэдакцыі, безь яе падтрымкі і напору Віктару Юшчанку наўрад ці хапіла б рашучасьці давесьці справу да перамогі. Нават непахісныя праціўнікі назвалі Цімашэнку «галоўнай сілай ды адначасна галоўнай слабасьцю» ўкраінскай апазыцыі.
У студзені 2005 году прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка прызначыў Юлію Цімашэнку прэм'ер-міністрам. У верасьні 2005 году Віктар Юшчанка зьняў Юлію Цімашэнку з пасады прэм'ер-міністра. Ад 18 сьнежня 2007 году Юлія Цімашэнка зноў на пасадзе прэм'ер-міністра.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Юлія Цімашэнка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (укр.)
- Сайт Блёку Юліі Цімашэнка (укр.)
- Хто такая Юлія Цімашэнка? (Радыё Свабода)
|
||||||||