Юнацтва-Менск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Юнацтва-Менск
JunactwaMiensk.jpg
Заснаваны 1991
Месцазнаходжаньне Менск, Беларусь
Арэна Чыжоўка-Арэна
Зьмяшчальнасьць 10600
Галоўны трэнэр Міхаіл Захараў
Чэмпіянат Беларуская экстраліга
Зьвязаныя клюбы Юніёр
Афіцыйная бачына

Юна́цтва-Менск — беларускі хакейны клюб зь Менску, выступае ў Беларускай экстралізе. Клюб зьяўляецца шасьціразовым чэмпіёнам Беларусі, двухразовым уладальнікам Кантынэнтальнага кубка 2007 і 2011 гадоў. Сэзон 2012—2013 гадоў каманда правяла ў Вышэйшай хакейнай лізе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спэцыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскай рэзэрвы «Юнацтва» была заснавана 1 верасьня 1975 году. Праз год, 8 лістапада 1976 году, адкрылася арэна ў менскім парку Горкага, якая стала асноўнай спартовай базай школы. Юнацкія і моладзевыя каманды СДЮШАР «Юнацтва» шэсьць разоў станавіліся бронзавымі прызэрамі першынства СССР, а ў 1990 годзе моладзевая каманда стала чэмпіёнам Савецкага Саюзу. Паводле вынікаў працы ў 1989 і 1990 гадох СДЮШАР «Юнацтва» прызнавалася лепшай спэцыялізаванай школай СССР.

1977—1991[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 19771991 гадох каманда СДЮШАР «Юнацтва» ўдзельнічала ў чэмпіянаце БССР, які меў статус першынства КФК. Як правіла, каманда займала месцы ў ніжняй палове турнірнай табліцы й толькі аднойчы, у 1980 годзе, стала чэмпіёнам рэспублікі. Выступ у чэмпіянаце рэспублікі быў для школы толькі этапам у падрыхтоўцы да сустрэчаў моладзевага і юнацкага першынстваў СССР, лепшыя гульцы прыцягваліся ў беларускія каманды майстроў. У канцы 1980-х гадох выхаванцы «Юнацтва» склалі касьцяк менскага «Дынама», які прабіўся ў вышэйшую лігу чэмпіянату СССР. Найбольш вядомым гульцом прайшоўшым школу «Юнацтва» зьяўляецца Сяргей Фёдараў, які бараніў колеры школы й «Дынама» ў 19841986 гадох. У будучыні выхаванцы «Юнацтва» 1980-х гадох склалі аснову зборнай Беларусі.

З 1994 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1994 году каманда СДЮШАР «Юнацтва» пачала выступаць у чэмпіянаце незалежнай Беларусі. У 1990-х гадох каманда камплектавалася ўласнымі выхаванцамі, якім складана было супрацьстаяць дарослым гульцам іншых калектываў, таму «Юнацтва», як правіла, замыкала турнірную табліцу. 19 сакавіка 2003 году на базе СДЮШАР «Юнацтва» Менскі гарвыканкам заснаваў і зарэгістраваў некамэрцыйную дзяржаўную ўстанову «Хакейны клюб "Юнацтва-Менск"». Пасьля рэарганізацыі ў камандзе зьявіліся вопытныя беларускія гульцы і легіянэры. Узмацненьне дазволіла «Юнацтву» ў першы ж сэзон пасьля пераўтварэньня выйграць чэмпіёнскі тытул. Пачынаючы з 2004 году, каманда ніводнага разу не заставалася без мэдалёў чэмпіянату Беларусі. У студзені 2007 году хакейная каманда «Юнацтва-Менск» упершыню ў гісторыі беларускага хакею стала ўладальнікам Кантынэнтальнага кубка ІІХФ, адолеўшы ў вырашальным матчы омскі «Авангард». Пасьля выйгрышу ў 2010 годзе чарговага чэмпіёнскага тытулу «Юнацтва» стала самай тытулаванай камандай Беларусі.

У 2012 годзе каманда падала заяўку на ўдзел у Вышэйшай хакейнай лізе з сэзону 2012—2013 гадоў паводле ініцыятывы Фэдэрацыі хакею і Міністэрства спорту і турызму[1]. У далейшым «Юнацтва» мае намер заявіцца ў КХЛ[2]. 2 ліпеня 2012 каманда была аднагалосна прынята ў склад лігі ўжо з сэзону 2012—2013 гадоў, аднак на наступны сэзон клюб вырашыў вярнуцца ў першынство Беларусі.

Арэна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хатнія матчы «Юнацтва-Менск» праводзіла ў Менскім лядовым палацы спорту (вул. Прытыцкага, 27), а прыкладна з 2013 году клюб праводзіць матчы на арэне «Чыжоўка», якая здольна зьмясьціць 10 тыс. гледачоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]