Юравіцкі сельсавет (Полацкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ю́равіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Захарнічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Полацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай).

20 сакавіка 2012 году вёска Янкава ўвайшла ў склад вёскі Захарнічы[1].

10 кастрычніка 2013 году сельсавет ліквідаваны, населеныя пункты Баяноўшчына, Верхачэньне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залесьсе, Замхі, Захарнічы, Калошкі, Муштарова, Пазьнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі, Юравічы перададзеныя ў склад Палатоўскага сельсавету, а вёска Баранава — у склад Салоніцкага сельсавету[2].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 15

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]