Юрась Ляўкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юрась Ляўкоў
Юры Аркадзевіч Ляўкоў
Канцэрт N.R.M. у Горках, 2011 год
Дата нараджэньня 23 чэрвеня 1964 (59 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Грамадзянства Беларусь
Занятак бас-гітарыст, сьпявак
Месца працы
Гады дзейнасьці 1980-я — наш час
Жанры рок, гард-рок
Інструмэнты бас-гітара, сьпеў
Гурты Мроя, N.R.M.
Супрацоўніцтва Новае Неба
Лэйблы Bulba records, West Records

Юрась Ляўкоў (нарадзіўся 23 чэрвеня 1964 году, Менск) — беларускі музыка. Бас-гітарыст гурту N.R.M.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Юрася — вайсковец-падводнік[1] Амаль ад самага пачатку быў бас-гітарыстам «Мроі», куды яго запрасіў школьны сябра Ўладзімер Давыдоўскі. Паступіў на першы курс Беларускі політэхнічны інстытут, але з-за ўдзелу ў рэпэтыцыях гурту «Мроя» ня здолеў здаць першую сэсію. Уладкаваўся працаваць на катэдру ядзернай фізыкі фізычнага факультэту БДУ. Удзельнічаў у запісы супольных музычных праектаў «Народны Альбом», «Я нарадзіўся тут». Стала працуе ў Інстытуце ядзерных праблемаў. Удзельнічаў у працах па стварэньні сродкаў кантролю за ядзернай зброяй і тэхнічным забесьпячэньні праграмы стратэгічнага раззбраеньня[2]. З жонкай Дзінай разьвяліся ў 2013 годзе, маюць дачку Яну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ N.R.M. :: Отведайте черепашины от N.R.M.! Музыкальная газета
  2. ^ Фундамэнтальныя і прыкладныя дасьледаваньні 1986—2001 гг. = Фундаментальные и прикладные физические исследования 1986—2001 гг. / Пад рэд. праф. У. Р. Барышэўскага. — Менск: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2001. — С. 9. — 250 ас. — ISBN 985-445-545-9

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M. Менск: «Сучасны літаратар», 2005. 320 с +32 вкл.